Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Галоўны рэдактар незалежнае гарадзенскае газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч забавязаны быў падпісаць акт праверкі, праведзенай у рэдакцыі падаткавай інспэкцыяй Ленінскага раёну гораду. Сума штрафу, вызначанага, інспэкцыяй, — 4 мільёны 700 тысячаў рублёў. Па-сутнасьці, пад пагрозаю апынуўся выхад гэтае беларускамоўнае газэты.

Асноўнае парушэньне, паводле праверкі, — гэта быццам бы няправільнае адлюстраваньне ў бугальтарскіх дакумэнтах непрададзенае колькасьці газэтных паасобнікаў. Гэтак, маўляў, за мінулы год быў заніжаны прыбытак, атрыманы ад продажу газэты.

Мікола Маркевіч, зрэшты, прызнае, што некаторыя хібы ў бугальтарскім уліку сапраўды былі. Аднак штрафныя санкцыі — несувымерна вялікія адносна гэтых хібаў, — лічыць ён. На грошы, якія маюцца спагнаць з фонду “Бацькаўшчына”, які выдае “Пагоню”, можна выпусьціць амаль 10 нумароў гэтага штотыднёвіка. Карацей, 4 мільёны 700 тысячаў рублёў — гэта практычна кошт двухмесячнага існаваньня “Пагоні”.

Галоўны рэдактар схільны лічыць вялікія штрафныя санкцыі адным са спосабаў задушыць “Пагоню”. Гэтым разам — фінансава. Крыху раней газэта на працягу ўсяго аднаго месяца атрымала тры папярэджаньні ад Дзяржаўнага камітэту друку. Папярэджаньні — зь неістотнымі падставамі.

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG