Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 4 верасьня)
Названыя ляўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча, якая ўсталяваная беларускім ПЭН-цэнтрам і ўручаецца беларускім публіцыстам за асаблівыя заслугі ў пашырэньні ідэяў вольнага грамадзтва, незалежнае дзяржавы й самакаштоўнасьці асобы. Нам вельмі прыемна, што адным зь ляўрэатаў прэміі стаў вядучы суботняе рубрыкі нашага Радыё “Вольная Студыя” Міхась Скобла, а другім — былы штатны супрацоўнік радыё Сяргей Шупа.

Прэмія імя Алеся Адамовіча ўсталяваная беларускім ПЭН-цэнтрам у гонар памяці выдатнага пісьменьніка й грамадзкага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў гэтай незалежнай арганізацыі, якая бароніць правы літаратараў і журналістаў. Атрымаць яе лічаць за гонар тыя, для каго прынцыпы свабоды слова зьяўляюцца непарушнымі прынцыпамі творчасьці. Менавіта гэта акцэнтаваў сёньня ў сваім ляўрэацкім слове Міхась Скобла, які ганараваны прэміяй за цыкаль перадачаў “Вольная Студыя”, што гучаць па суботах на радыё Свабода.

(Скобла: ) “Мне прыемна, што гэтая прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – члавека. Які літаральна да апошніх дзён свайго жыцьця змагаўся з пачварай таталітарызму. Гэтым летам да мян патэлефанаў зямляк-паэт і спытаўся, ці бачыў я ў афіцыйных газэтаз сьпіс вылучаных на Дзяржаўную прэмію і ці пабачыў я там яго прозьвішча? Ён, напэўана, думаў, што я яго буду віншаваць, але я прачытаў яму чатыры радкі сваёй любімай паэткі Ліны Кастэнка…”

Ляўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча ганаруюцца звычайна ў рамках навукова-практычнае канфэрэнцыі ПЭН-цэнтру, якая прысьвячаецца надзённым праблемам жыцьця і клопатаў беларускіх творцаў. Гэтым разам гаворка йшла пра лінгвістычныя правы беларусаў, у якой самы чынны ўдзел браў публіцыст і перакладнік зь Вільні Сяргей Шупа. Але ганараваны ён сёньня за навуковую працу — збор і ўкладаньне кнігі архіваў Беларускае Народнае Рэспублікі, працы, якая, як прызнаўся ляўрэат, пачалася са спрэчкі…

(Шупа: ) “Фактычна гэтая кніга сталася маім аргумэнтам у спрэчцы. Апанэнт казаў, што так у нас у навуцы ня робяць, што трэба чым хутчэй і абы як, а такія як ты па 50 гадоў спрабуюць нешта, і нічога з гэтага не выходзіць. І вось трэба было памерці, але даказаць, што беларуская навука нешта можа. Гэта такя спроба падтрымаць, пакласьці на вагі нашай гуманітарнай навукі нешта тое, што даволі цяжка падняць. У якасьці дэдыкацыі гэтай кнігі хацелася б напісаць: “Усім тым, хто верыць”.

Разам з усімі, хто верыць, што свабода творчасьці набліжае ідэалы вольнасьці ў грамадзтве, віншуе ляўрэатаў іх калега з радыё Свабода

Валянціна Аксак, Менск

XS
SM
MD
LG