Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Аляксандар Лукашэнка выляцеў сёньня ў Лівію, дзе будзе сустракацца зь ейным лідэрам Муамарам Кадафі, які шмат разоў запрашаў Лукашэнку наведаць зь візытам гэтую краіну. Таксама спадар Лукашэнка хоча знайсьці ў Лівіі інвэстыцыі.

Яшчэ да чарговага візыту ў краіну, якая лічыцца ў сьвеце ізгоем (а папярэдняя паездка Аляксандра Лукашэнкі адбылася на Кубу), кіраўнік Беларусі заявіў журналістам, што не разумее апазыцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія папракаюць яго новым сябрам у Афрыцы…

(Лукашэнка: ) “Так, сапраўды, новы партнэр у Афрыцы – вельмі багаты і цікавы. Але беларусы там, на жаль, ня першыя. Там ужо на нізкім старце даўно стаялі Францыя, Нямеччына, іншыя дзяржавы, бо такога багацьця, як у Лівіі, напэўна, у ніводнай іншай дзяржаве няма.”

Але на пытаньне карэспандэнта НТВ пра тое, ці ня выціснулі яго з Эўропы, ён адказаў гэтак:

(Лукашэнка: ) “Ну, а тое, што я не стаю на задворках буйных эўрапейскіх дзяржаваў, не чакаю прыёму ў прыёмных эўрапейскіх прэзыдэнтаў – гэта таксама праўда.”

Паводле ягоных словаў, Лівія мае шмат нафты, вялікія грошы ды рынак для беларускіх тавараў.

(Лукашэнка: ) “Я еду туды, дзе я бачу вынік. І наогул майце на ўвазе: я ня той прэзыдэнт, які любіць швэндацца па сьвеце без карысьці.”

Ён дадаў, што ня едзе ў тыя краіны (напрыклад, Кыргыстан), дзе пакуль не распрацавана некалькі пэрспэктыўных прапановаў што да ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва.

Юры Сьвірко, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG