Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Як стала вядома, абедзьве палаты Кангрэсу ЗША – Палаты прадстаўнікоў і Сэнату – прынялі сумесную рэзалюцыю ў справе парляманцкіх выбараў у Беларусі.

У дакумэнце найперш адзначаецца, што Аляксандар Лукашэнка і ягоны рэжым правялі нелегітымныя і недэмакратычныя парляманцкія выбары з мэтай умацаваць сваю ўладу і аўтарытарны кантроль над беларускім народам. Ва ўступе да рэзалюцыі кангрэсмэны даюць агульную характарыстыку дзеяньняў беларускіх уладаў: запалохваньне дэмакратычнай апазыцыі, зьбіваньне, перасьлед, арышты і судовыя пакараньні тых, хто заклікаў да байкоту выбараў.

У рэзалюцыі адзначаецца, што апазыцыя ня мела раўнапраўнага доступу да дзяржаўных СМІ, міліцыя сканфіскавала сто тысчаў асобнікаў газэты “Рабочы”, у якой быў зьмешчаны заклік да байкоту галасаваньня. Апазыцыя не была дапушчаная да ўдзелу ў працы ЦВК, якая пад рознымі прычынамі адмаўлялася рэгістраваць незалежных кандыдатаў. Амэрыканскія кангрэсмэны падкрэсьлілі, што беларускія ўлады не прыслухаліся да рэкамэндацыяў з боку АБСЭ адносна выкананьня чатырох неабходных умоваў правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў.

У частцы рэзалюцыі названай “Погляд Кангрэсу на парлямэнцкія выбары ў Беларусі” у прыватнасьці гаворыцца, што пэрыяд перад выбарамі 15 кастрычніка характарызаваўся далейшымі парушэньнямі правоў чалавека і кліматам запалохваньня.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі нясе адказнасьць за тое, што:

-выбары былі праведзеныя ў адсутнасьць дэмакратычнага выбарчага закону,

-рэжым Лукашэнкі наўмысна адмаўляў дэмакратычнай апазыцыі ў доступе да дзяржаўных СМІ,

-гэта былі выбары ў парлямэнт, які ня мае канстытуцыйных паўнамоцтваў і дэмакратычнай легітымнасьці,

-мы падтрымоўваем беларускую дэмакратычную апазыцыю, ухваляем ейныя высілкі, накіраваныя на байкот гэтых нелегітымных выбараў і выказваем спадзяваньне кангрэсу ЗША, што народ Беларусі будзе ў будучыні карыстацца сапраўднай свабодай і дэмакратыяй,

-мы пацьвярджаем сваё прызнаньне вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, як адзінага дэмакратычнага, канстытуцыйнага і легітымнага заканадаўчага воргану Беларусі,

-мы адзначаем, што гэты парлямант павінен надалей прадстаўляць Беларусь у парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ.

У другой частцы рэзалюцыі кангрэсмэны заяўляюць, што Лукашэнка і ягоны рэжым павінны:

-даць справаздачу аб зьнікненьні вядомых людзей: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзьмітрыя Завадзкага.

-вызваліць Уладзіміра Кудзінава, Андрэя Клімава і ўсіх зьняволеных па палітычных матывах.

Тэкст гэтай рэзалюцыі кангрэсмэны накіравалі прэзыдэнту Білу Клінтану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG