Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


Паводле дадзеных Магілеўскай абласной выбарчай камісіі, на 14 гадзінаў у рэгіёне прагаласавала 26% выбаршчыкаў. У чатырох з сямі выбарчых акругаў, дзе сёньня праходзіць другі тур, выбары ўжо адбыліся.

Самая вялікая актыўнасьць рэгіструецца традыцыйна ў сельскіх раёнах: Баруйскім і Горацкім. У апошнім толькі за 4 ранішнія гадзіны, паводле афіцыйных дадзеных, прагаласавала да 23% выбаршчыкаў. У мінулую пятніцу ў сельгасакадэміі Аляксандру Лукашэнку зрабілі справаздачу, што выбары, хутчэй за ўсё, выйграе дацэнт ягонай альма-матэр.

У Бабруйскім раёне фаварытам улады зьяўляецца старшыня камісіі па заканадаўству так званай палаты прадстаўнікоў. Суперніцай яго зьяўляецца інжынэр аднаго з мясцовых заводаў.

Улады сьцьвярджаюць, што выбары адбыліся і ў дзьвюх гарадзкіх выбарчых акругах – тут выбары безальтэрнатыўныя.

Лідару выбарчай гонкі ў Бабруйскай Ленінскай акрузе Эдуарду Нарышкіну было прапанавана крэсла ў так званым савеце рэспублікі, каб ён не перашкаджаў намесьніку старшыні парляманцкай камісіі па міжнародных суявязях.

Праз некалькі дзён зьняў сваю кандыдатуру і вядомы Магілеўскі прадпрымальнік Барыс Шухман – нібыта па стане здароўя, а насамрэч у імкненьні ўратаваць сваё прадпрыемства ад шквалу праверак.

Старшыня Магілеўскага гарсавету засталася ў Магілеўскай Кастрычніцкай акрузе адна, і, паводле афіцыйных дадзеных, выбары ўжо адбыліся.

УМагілеўскай вобласьці міжнародныя назіральнікі сёньня не працуюць. Толькі свае – ад грамадзкіх арганізацыяў. Аб’яднаньне “Гуманітарная ініцыятыва” на другім туры зьмяніла тактыку назіраньня: сёньня яе прадстаўнікі працуюць толькі на праблемных выбарчых участках, дзе на першым туры пратаколы запаўняліся алоўкамі. Прычым больш за ўсё гэтых і іншых парушэньняў рэгістравалася на ўчастках у сярэдніх школах, дзе настаўнікі пакорліва выконваюць усё, што загадае начальства.

Марыя Ўсьціновіч, Магілеў

XS
SM
MD
LG