Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Калі калёна дасягнула Курапатаў, там адбыўся мітынг і набажэнства.

(Каліноўскі: ) “Вы чулі, як сьвятар Беларускай Народнай Праваслаўнай Царквы айцец Леанід Акаловіч праводзіць асьвячэньне крыжоў, якія павінны быць ўсталяваныя на курапацкіх магілах.

Мітынг, які толькі што прайшоў, быў надзвычай кароткім. Было ўсяго некалькі выступаў. Трэба адзначыць, што калі толькі мітынг пачаўся, шэрае неба, якое сёньня цэлы дзень над Менскам, пралілося дажджом. На мой погляд, гэта быў сымбалічны дождж – гэта былі сьлёзы па тых ахаярах, якія тут ляжаць.

А што да мітынгу, дык усяго было чатыры прамоўцы. Сакратар управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Валеры Буйвал адкрыў яго і адзначыў, што ў гэтым лесе забівалі беларусаў акупанты з усходу, а ў 41 годзе прыйшлі акупанты з захаду, і вось ён адзначыў, што вось менавіта цяпер нямецкія палітыкі і маскоўскія палітыкі спрабуюць падзяліць Беларусь, утвараючы хаўрус.

Выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага Народнага Форнту “Адраджэньне” ў Беларусі Юры Беленькі адзначыў на мітынгу, што Курапаты сталі знакам таго, якая цяпер улада ў нашай кріане.

Архэоляг Мікола Крывальцэвіч выказаў пабойваньне, што беларускія ўлады паспрабуюць схаваць праўду пра Курапаты ад грамадзкасьці, ад будучых пакаленьняў. Паводле яго словаў, улады схавалі вынікі той крымінальнай справы па Курапатах, якую яны аднавілі ў 1997 годзе. Ён зазначыў, што ў выніку гэтай справы знойдзеныя некалькі прозьвішчаў канкрэтных ахвяраў, якія былі забітыя тут, але ўлада хавае іх, бо ўладзе гэта нявыгадна.

Старшыня “Мартыралёгу Беларусі” Мая Кляшторная заклікала стварыць альтэрнатыўны, свой мэмарыял на Курапацкіх могілках. У яе ўяўленьне ён павінен складацца з вось тых крыжоў, якія грамадзкасьць усталюе на кожнай з 600 магілаў”.

Валер Каліноўскі, Менск

XS
SM
MD
LG