Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Менску пачалося жалобнае шэсьце ў Курапаты. Рэпартаж нашага карэспандэнта, які рухаецца разам з калёнай.

(Каліноўскі: ) “Зараз у Менску вельмі пахмурнае надвор’е. Яно пасуе гэтаму жалобнаму шэсьцю, якое толькі што пачалося. Прыблізна 1000 чалавек, паводле першых падлікаў, сабралася каля гадзіньнікавага заводу ў Менску. Людзі спачатку па ходніках, а потым па першай паласе праспэкту Францішка Скарыны рушылі да Курапацкага лесу, да месца растрэлаў ахвяраў сталінізму.

Сёньняшнія Дзяды адзначаюцца на ініцыятыву “Мартыралёгу Беларусі”, які заклікаў грамадзянаў краіны ўсталяваць крыжы на ўсіх 600 магілах, якія знаходзяцца ў Курапацкім лесе. Адчуваецца жаданьне людзей паўдзельнічаць у агульнай справе”.

(Караткевіч: ) “Скажыце, Валер, ці ёсьць там зараз на вуліцах прысутнасьць міліцыі?”

(Каліноўскі: ) “Перад пачаткам шэсьця я размаўляў з лідэрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім. Ён паведаміў, што ніякіх праблемаў у арганізацыі няма, праблема бясьпекі вырашаная. Я бачыў, як Беленькі сустракаўся з міліцыянтамі, палкоўнікам і падпалкоўнікам, яны нешта абмяркоўвалі і даволі прыязна размаўлялі.

Ля месца збору ўдзельнікаў было некалькі міліцэйскіх машынаў, былі людзі ў цывільным, але я не сказаў бы, што іх было занадта шмат”.

Валер Каліноўскі, Менск

XS
SM
MD
LG