Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Прагаласаваўшы на сваім выбарчым участку, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы падзяліцца з дэпутатамі будучае “Палаты прадстаўнікоў” уладнымі паўнамоцтвамі й дзеля гэтага можа пайсьці на сур’ёзныя зьмены ў Канстытуцыі.

Спадар Лукашэнка не выключае магчымасьці перадачы часткі сваіх уладных паўнамоцтваў наноўабранай “Палаце прадстаўнікоў”. Паводле ягоных словаў, гэты працэс распачнецца яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў, якія мусяць адбыцца ў наступную восень. А далей — не выключаецца магчымасьць правядзеньня новага рэфэрэндуму.

(Лукашэнка: ) “Да прэзыдэнцкіх выбараў мы зробім у межах канстытуцыі пэўныя крокі дзеля ўзмацненьня ролі парлямэнту ў нашым грамадзтве. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мы, напэўна, зробім сур’ёзны крок, і крок гэты будзе кардынальны… Калі нават не атрымаецца ў нас у межах канстытуцыі… то трэба вынесьці на рэфэрэндум, каб такім чынам канстытуцыю зрабіць, можа, мякчэйшай, калі можна так вымавіцца, перадаўшы дадатковыя паўнамоцтвы іншым галінам улады”.

Што тычыцца вынікаў другога туру, дык Аляксандар Лукашэнка перакананы, што неабходная колькасьць дэтутатаў будзе даабраная.

(Лукашэнка: ) “Дзьве траціна паводле канстытуцыі патрэбна. Мы разьлічваем, што будзе 96-97… недзе вось так… абрана дэпутатаў. Паколькі заканадаўцы зьнізілі планку яўкі выбаршчыкаў да 25 адсоткаў… Каб засталося 50, дык, вядома, на дэпутацкіх выбарах, парлямэнцкіх, гэта беспрэцэдэнтны вынік… 25 адсоткаў выбаршчыкаў прыйдуць, па большасьці вызначаецца пераможца”.

Аляксандар Лукашэнка адказаў і на пытаньне пра кандыдатуру старшыні новаабранае “Палаты прадстаўнікоў”. Паводле ягоных словаў, гэтай праблемаю ён яшчэ не займаўся. “Я яшчэ ня бачу парлямэнту”, — патлумачыў спадар Лукашэнка. Тым ня менш:

(Лукашэнка: ) “У парлямэнце будзе некалькі такіх ключавых фігураў, і можна выбіраць любую фігуру – яны ўсе для дзяржавы, для народа аднолькавыя”.

Юры Сьвірко, Ягор Маёрчык, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG