Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Падаем агляд чарговага нумару штотыднёвіка “Рабочы”.

Хто сказаў, што маладая беларуская апазыцыя – гэта суворыя дзецюкі, якія толькі і робяць, што палохаюць пэнсіянэраў крыкамі “Луку – на муку!”? На першай паласе “Рабочага” – здымак, зроблены на адной са сходак “Маладой Грамады”: сымпатычныя, вяселыя хлапчукі ды дзяўчынкі нешта сьпяваюць пад гітару. Гэта – ілюстрацыя да матэрыялу пра новую кааліцыю, якую стварылі члены моладзевых дэмакратычных рухаў і арганізацыяў. Гутарка зь яе арганізатарамі пад назвай “У галоўным – адзінства, у другасным – свабода, ва ўсім – любоў” (гэта, дарэчы, прынцып, які пакладзены ў аснову дзейнасьці новай арганізацыі) – на старонках “Рабочага”.

У дзіўным становішчы апынулася дэлегацыя Міжнароднай Арганізацыі Працы, якая днямі наведала Беларусь. Яна павінна была дапамагчы адшукаць выйсьце ў канфлікце паміж уладай і прафсаюзамі. Але, нягледзячы на папярэднія дамовы, ніхто з беларускага кіраўніцтва на сустрэчу з прадстаўнікамі МАП часу не знайшоў. Падрабязнасьці – у гэтым нумары “Рабочага”.

Дарэчы пад зусім іншым ракурсам тэму працягваюць “калючыя” нататкі палітоляга Ўладзімера Мацкевіча, прысвечаныя дзейнасьці Федэрацыі Прафсаюзаў Беларускай. Публікуючы іх, рэдакцыя пачынае дыскусію пра ролю і месца прафсаюзаў у сёньняшнім нашым жыцьці.

“Гаспадыня лёсу” – традыцыйная жаночая старонка “Рабочага”. Між іншым, зараз эксклюзыўнае інтэрвію газэце дала ганаровы прэзыдэнт Парляменцкай Асамблеі Савету Эўропы Лені Фішэр.

Ну а на міжнароднай старонцы чытачоў чакае матэрыял пад назвай “Ня хочу я больш у гэтую Швэцыю”. Справа ў тым, што карэспандэнт “Рабочага” Тамара Аляксандрава нядаўна была ў гэтай скандынаўскай краіне. Чаму ж пасьля наведваньня швэдскай школы, шпіталя, заводаў “Вольва” і нават турмы яна ўсё ж зноў у Швэцыю ня хоча? Адказ – у свежым нумары газэты! “Рабочы” чакае вас.

Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG