Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Міжнародная грамадзкасьць працягвае рэагаваць на канфлікт вакол незалежнай друкарні Мэджык. Да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнулася Міжнародная асацыяцыя газэтаў, якая прадстаўляе 17 тысячаў выданьняў з 93 краін.

Міжнародная асацыяцыя газэтаў выказвае заклапочанасьць сытуацыяй вакол Мэджыку. Міжнародная Асацыяцыя газэтаў узгадвае пра налёт на офіс Мэджыка 13-га верасьня і абвінавачаньні прэзыдэнта Мэджыка Юрыя Будзько ў “прапагандзе байкоту выбараў”. У звароце згадваецца і факт арышту рахунку “Мэджыку”.

Міжнародная асацыяцыя газэтаў заяўляе Лукашэнку, што падзеі вакол Мэджыка яскрава дэманструюць сытуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі. Асацыяцыя заклікае Аляксандра Лукашэнку гарантаваць, што запалохваньне выдавецтва Мэджык ды іншых незалежных выдавецтваў будзе спыненае. Асацыяцыя нагадвае, што, хаця Канстытуцыя Беларусі гарантуе свабоду прэсы, Лукашэнка адказны за тое, каб урад гарантаваў тое, што гэтыя правы будуць існаваць ня толькі як прынцыпы, але і будуць рэалізаваныя на практыцы.

Вольга Караткевіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG