Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У адной з выбарчых акругаў Бабруйску застаўся толькі адзін кандыдат у “Палату прадстаўнікоў” Аляксандар Шпілеўскі. Ягоны канкурэнт зьняў сваю кандыдатуру ў абмен на месца ў “Савеце рэспублікі”.

Дырэктар адкрытага акцыянэрнага таварыства “Баруйсктрыкатаж” Эдуард Нарышкін пасьля першага туру апярэджваў свайго суперніка, намесьнікі старшыні сталай камісіі ў міжнародных сувязях Аляксандра Шпілеўскага амаль удвая. Насуперак заклікам Лукашэнкі падчас ягонага візыту ў Бабруйск галасаваць за сваіх цяперашніх дэпутатаў, якім і ёсьць Шпілеўскі, жыхары гораду масава, 44 адсоткі, прагаласавалі за Нарышкіна.

Але раптам Нарышкін адмовіўся ад барацьбы за мандат. На сумесным паседжаньні бабруйскага гарадзкога савету і гарвыканкаму Нарышкіну было адкрыта прапанавана балятавацца ў сябры “Савету рэспублікі”. Ён згадзіўся, і, відаць, Аляксандар Шпілеўскі зноў атрымае месца дэпутата.

Хоць сябры “Савету рэспублікі” выбіраюцца патаемным галасваньнем, у Нарышкіна не павінны ўзьнікнуць зацьсярогі наконт даверу тых, хто будзе галасаваць. Чатыры гады таму, калі ў Магілеве абіралі сябраў “Савету рэспублікі”, газэта “Весьнік Магілеву” па недарэчнасьці яшчэ да пачатку сходу надрукавала імёны менавіта абраных. І, канешне, не памылілася.

Марыя Ўсьціновіч, Магілеў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG