Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня пракамэнтаваў сытуацыю ў Беларусі, а таксама адносіны паміж Менскам і НАТО.

Джордж Робэртсан падкрэсьліў, што краіны, якія ўваходзяць у НАТО, расчараваныя ў выніках выбараў у так званую “Палату прадстаўнікоў”, аднак НАТО не выказвае афіцыйнай пазыцыі з гэтай нагоды. І ўсё ж спадар Робэртсан заявіў (цытую): “Беларусь удзельнічае ў “Партнэрстве дзеля міру”. “Партнэрства” дэкляруе датрыманьне фундамэнтальных правоў і дэмакратычных прынцыпаў. Гэтыя стандарты неабходна ўжываць у адносінах да Беларусі. Парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць гэтым прынцыпам”.(канец цытаты)

Яшчэ адзін прадстаўнік НАТО высокага ўзроўню, які добра знаёмы з сытуацыяй у Беларусі, паведаміў (цытую): “Мы расчараваныя ў вынках выбараў, таму што яны не спрыялі дэмакратычнаму разьвіцьцю Беларусі”.(канец цытаты)

Аднак кіраўніцтва НАТО разьлічвае на партнэрскія адносіны паміж Беларусьсю і Паўночна-Атлянтычным альянсам. Спадар Робэртсан паведаміў (цытую): “Расея і Беларусь непакоіліся і выказвалі сваю пазыцыю яшчэ да далучэньня да НАТО Польшчы, Чэхіі ды Вугоршчыны, аднак высьветлілася, што гэтыя краіны непакоіліся дарэмна. Далучэньне тых краінаў дазволіла стварыць зону дэмакратычнай, эканамічнай і абароннай стабільнасьці ў Эўропе. Гэта добра і для Беларусі, і для Расеі”. (канец цытаты)

Ганна Навумовіч, Брусэль

XS
SM
MD
LG