Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Перамогай лічаць у Віцебску сябры Каардынацыйнай Рады дэмакартычных сілаў выбары, якія не адбыліся. Кампанія “Байкот-2000” завершылася для амаль 60 адсоткаў месьцічаў ігнараваньнем гэтых выбараў. Ніводзін дэпутат ня быў абраны ад Віцебску ў “Палату прадстаўнікоў”. І гэтыя вынікі невыпадковыя.

Як падкрэсьліў на сёньняшняй прэсавай канферэнцыі старшыня абласной Каардынацыйнай Рады ў справе нагляданьня за выбарамі Хрыстафор Жэляпаў, гэта вынік руплівай працы соцень чалавек на працягу апошніх месяцаў.

Толькі ўлётак і налепак з заклікам да байкоту было распаўсюджана каля 200 тысячаў. Ува многіх участковых камісіях чальцамі зьяўляліся сябры дэмакратычных арганізацыяў. Усяго некалькі камісіяў горада засталіся без назіральнікаў. Як вынік у Віцебску падчас галасаваньня ня было занадта злосных парушэньняў. Канешне, бегалі са скрынямі па кватэрах і дзе-нідзе прыносілі значна больш запоўненых бюлетэняў, чым было заяўлена, як на 18-м участку Чкалаўскай акругі. Але, як скардзіліся прадстаўнікі камісіяў, многія жыхары не пускалі іх нават на ганак. Не было такога, як на 26-м Полацкім участку, калі скрыню для галасаваньня прывезьлі ў двор дома № 42 па вуліцы Дзяржынскага і агітавалі галасаваць ці за Ісаева, ці за Ільніцкага. Не спрацавала ў Віцебску і папярэдняе галасаваньне.

У Віцебскім жа раёне, старшыня райвыканкаму непасрэдна ў сваім кабінэце разам са старшынём акруговай камісіі прымалі бюлетэні з участкаў. Назіральнікаў, натуральна туды не дапусьцілі.

Калі апошнія выбаршчыкі-віцябляне яшчэ ішлі на ўчасткі, ужо зьявіліся першыя пацярпелыя па выніках кампаніі. Члены БПСМ, вучні старэйшых клясаў СШ № 29 на чале з Аляксеем Байдай, лавілі па адным і зьбівалі падлеткаў з клюбу “Мядзьведзь”, якія дапамагалі разносіць улёткі за байкот выбараў. “Гэта вам за тое, што вы супраць Бялова”, — казалі яны. Але нават каб выбары і адбыліся, стаўленік вэртыкалі, цяперашні дэпутат Бялоў усё роўна па іх выніках не атрымаў бы перамогі.

Алег Жукоўскі, Віцебск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG