Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Назіральнікі ад Каардынацыйнай Рады Дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Магілеўскай вобласьці паведамляюць пра шматлікія парушэньні, якіх выяўлена ў першай палове дня больш за 300.

Сёньня на выбарчых участках Магілеўскай вобласьці працуе каля 700 назіральнікаў ад Каардынацыйнай Рады Дэмакратычных сілаў. Пра парушэньні ў працэдуры галасаваньня паведамляюць у асноўным у выбарчых акругах абласнога цэнтру і Магілеўскага раёну.

У Кастрычніцкай акрузе Магілеву назіральнікам ня створаныя належныя ўмовы працы. Іхныя месцы знаходзяцца ня ў залі для галасаваньня, а ў калідорах ды фае. На большасьці выбарчых участкаў Магілеўскай вобласьці назіральнікі зафіксавалі выпадкі галасаваньня аднаго чалавека за ўсю сям’ю. У кабіны для галасаваньня заходзіць адразу па некалькі чалавек. Паводле Каардынацыйнай Рады, яшчэ ў адной Магілеўскай акрузе давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты – чыноўніцы – здымалі з дошкі для дакумэнтацыі агітацыйныя матар’ялы свайго суперніка-прадпрыймальніка, але пасьля заўвагі ўсё было адноўлена.

Магілеўская вабласная выбарчая камісія заяўляе, што такія дробныя парушэньні – справа звычайная, і няма сэнсу іх фіксаваць. Нічога больш сур’ёзнага, паводле афіцыйных дадзеных, на выбарчых участках ня здарылася. На 12 гадзінаў у Магілеўскай вобласьці прагаласавала 26,9 % выбаршчыкаў. Акрамя гэтага, каля 10 % жыхароў рэгіёну зрабілі свой выбар датэрмінова.

Марыя Ўсьціновіч, Магілеўская вобласьць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG