Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Паводле дадзеных аб’яднанай апазыцыі, рэальная яўка выбаршчыкаў па краіне ў цэлым склала 45%.

А 12 гадзіне начы ў сядзібе БНФ прайшла прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў аб’яднанай апазыцыі. У ёй узялі удзел лідэр БНФ Вячорка, старшыня АГП Лябедзька, кааардынатар “Хартыі-97” Санікаў.

Яны заявілі, што акцыя “Байкот-2000”, ініцыяваная апазыцыяй, дасягнула посьпеху: паводле дадзеных аб’яднанай апазыцыі – рэальная яўка выбаршчыкаў па краіне ў цэлым склала 45%, у такіх гарадох як Магілеў і Віцебск – 33%, у Менску – яшчэ менш. Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі лічаць, што выбары па Менску будуць значна сфальшаванымі, яны зьвярнулі увагу на тое, што на выніковай прэсавай канферэнцыі ЦВК ўчора увечары дадзеныя па Менску нават не былі паведамленыя.

Анатоль Лябедзька выказаў упэўненасць, што выбары, якія не адбыліся, ня могуць быць прызнаныя ўсясьветнай супольнасьцю.

Альгерд Невяроўскі, Менск

XS
SM
MD
LG