Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У апошнія дні перад выбарамі значна ўзьнялася колькасьць зваротаў у Каардынацыйную Раду дэмакратычных сілаў грамадзянаў, занепакоеных і абураных шматлікімі парушэньнямі з боку арганізатараў выбарчае кампаніі і ўстрывожаных тым, што можа адбыцца 15 кастрычніка. Як рэагуе на гэтыя звароты Рада? На пытаньні нашае карэспандэнткі адказвае сябра Каардынацыйнае Рады Віктар Івашкевіч.

(Лунёва: ) “Спадар Івашкевіч, чым абумоўленая гэта хваля зваротаў?”

(Івашкевіч: ) “Апошнімі днямі да нас зьвяртаюцца шмат людзей, якія пытаюцца, што рабіць 15-га кастрычніка. Шмат хто зьбіраецца йсьці на выбарчыя ўчасткі і выкрэсьліць усіх. Мы заклікаем гэтага не рабіць і наагул ня йсьці ў гэты дзень галасаваць”.

(Лунёва: ) “Але ж, калі чалавек закрэсьліў бюлетэнь, дык ён такім чынам не прагаласуе ні за воднага з кандыдатаў…”

(Івашкевіч: ) “Вы зьвярніце ўвагу, што абвяшчаюць улады. Калі вы сапсавалі свой бюлетэнь, вы можаце ўзяць другі на адны і той жа роспіс. Гэта значыць, што ўлады афіцыйна, адкрыта заяўляюць, што ў іх ёсьць у 2 разы болей, чым выбаршчыкаў. І яны падменяць бюлетэні ў любым выпадку. Нашмат цяжэй ім будзе падрабіць ваш подпіс, што атрымалі бюлетэнь. Таму на ўчастках будуць назіральнікі, якія будуць натуральна па галовах лічыць, хто прыйшоў. Мы будзем правяраць сапраўднасьць подпісаў тых, хто атрымаў бюлетэні. Гэта – самае галоўнае. Галоўнае, ня даць кворуму. Сарваць выбары. Ужо вядома, што бюлетэні будуць падмененыя патрэбнымі. Лепей не прыходзіць”

(Лунёва: ) “А калі тыя людзі, што зьвяртаюцца да вас, жадаюць у дзень выбараў ня толькі байкатаваць выбары, але й нейкім іншым чынам выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю?..”

(Івашкевіч: ) “Калі чалавек мае энэргію і хоча ня проста пасіўна сядзець у гэты дзень у хаце, зьвяртайцеся ў няўрадавыя арганізацыі і ідзіце назіральнікамі, каб ведаць, колькі прыйшло чалавек”.

Любоў Лунёва, Менск

XS
SM
MD
LG