Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


За перадвыбарчымі падзеямі ў Беларусі сочыць фінская прэса.

Нават у правінцыйных газэтах зьяўляюцца кароткія нататкі на гэты конт. Аднак, найбольш падрабязна сытуацыю асьвятляе галоўная фінская газэта Helsingin Sanomat

Зьмешчыны ў сёньняшнім нумары артыкул называецца “Лукашэнка перасьцярог апазыцыю напярэдадні выбараў”. Газэта піша: “Апошні дыктатар у Эўропе 46-гадовы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў учора, што спадзяваньні апазыцыі на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць паводле югаслаўскага сцэнару, ня спраўдзяцца.

Часам людзі думаюць, што, маючы ўладу, нічога ня трэба рабіць. Уладу трэба абараняць. А ў Югаславіі гэтага не зрабілі, - заявіў Лукашэнка.”

Далей газэта тлумачыць сваім чытачам, што ў Беларусі маюць адбыцца выбары ў кішэнны прэзыдэнцкі парлямэнт, які ён стварыў у 1996 годзе пасьля рэфэрэндуму, пасьля асабіста прызначыўшы туды сваіх прыхільнікаў і разагнаў законны парлямэнт.

Захад прызнаў гэтыя дзеяньні незаконнымі, гэтаксама як і рэжым, усталяваны ад 1996 году. АБСЭ і заходнія краіны не прызнаюць гэтыя выбары, нават калі б там і прысутнічалі паўнацэнныя міжнародныя дэлегацыі назіральнікаў”.

Якуб Лапатка, Гэльсынкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG