Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня швэдзкая прэса шмат увагі надае падзеям у Беларусі. Учора ў Стакгольме адбылася акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратыі, арганізаваная кіруючай сацыял-дэмакратычнай партыяй Швэцыі. Інтэрвію са швэдзкім журналістам Ларсам Хольмам.

Сёньня ў швэдзкіх газэтах – інфармацыя пра ўчорашнюю дэманстрацыю ў Менску і меркаваньні палітыкаў пра выбары. Нацыянальнае радыё Швэцыі сёньня трансьлявала інтэрвію з галоўным рэдактарам Беларускай деловой газеты Пятром Марцавым, які крытычна ацэньвае няўдзел апазыцыі ў выбарах, бо, на думку Марцава, праз выбарчую кампанію апазыцыі было б лягчэй давесьці свае ідэі да народу. Самі швэды вельмі дзівяцца, што гэта за выбары, якія байкатуе апазыцыя. Пра тое, як швэдзкая прэса інфармуе швэдаў пра сытуацыю ў Беларусі гаворыць журналіст Ларс Хольм:

(Хольм: ) “Швэдзкае нацыянальнае тэлебачаньне і радыё маюць карэспандэнтаў у Менску. І яны рабілі дастаткова шмат – інтэрвію з прадстаўнікамі апазыцыі і ўраду. Галоўныя тэмы гэтых паведамленьняў – свабода сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі і свабода меркаваньняў. Гаворыцца, што выбары – недэмакратычныя. Таксама нашыя журналісты зьвяртаюць увагу на тое, што апазыцыя ў Беларусі не бярэ ўдзелу ў выбарах, не прымае іх, што цяжка зразумець швэдам. Апублікаванае інтэрвію з галоўным рэдактарам газэты “Свободные новости” Аляксандрам Уліцёнкам. Спадар Уліцёнак гаворыць, што тэма ягонай газэты – паказваць чытачам, як улады прамываюць мазгі беларусам. Ён гаворыць, што паказвае брудную кампанію з боку ўладаў”.

Гутарыла

Вольга Караткевіч

XS
SM
MD
LG