Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Грубы міліцэйскі гвалт быў учынены сёння ў офісе Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў.

Выканаўчы дырэктар аб’яднаньня Ўладзімер Радзівончык паведаміў нашаму радыё наступныя падрабязнасьці:

(Радзівончык: ) «А 12-й гадзіне да мяне зайшлі два чалавекі, і адразу пачалі задаваць мне пытаньні: якое я маю дачыненьне да Анатоля Лябедзькі, якія ў Лябедзькі пляны, як я іх рэалізую…»

— паведаміў Радзівончык.

Паводле ягоных словаў, ён папрасіў пасьведчаньні наведвальнікаў. Тыя доўга адмаўляліся й гвалтам спрабавалі прымусіць Уладзімера падпарадкавацца іхным указаньням. Уладзімеру Радзівончыку ўдалося выклікаць міліцыю. Пасьля высьветлілася, што ягоныя наведвальнікі — таксама міліцыянты. Адзін зь іх падпалкоўнік Сяргей Гірэль. Уладзімер Радзівончык працягвае:

(Радзівончык: ) «Я адмовіўся адказваць, тады яны канваявалі мяне ў Ленінскі райаддзел і пратрымалі мяне там больш за гадзіну. Яны спрабавалі мяне запалохаць – адзін другому казаў: колькі, маўляў, яму дамо сутак і ці будзем яго вучыць дубінкай. Такая псыхалягічная атака.»

— паведаміў Уладзімер Радзівончык. На ягоную думку, міліцыянтам патрэбен кампрамат на цяперашняга лідэра Аб’яднанае Грамадзянскае партыі, які ў свой час узначальваў Асацыяцыю маладых беларускіх палітыкаў. А вось як пракамэнтаваў нашаму радыё сёньняшні інцыдэнт сам Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “Гірэль прыходзіу таму, што, натуральна, у яго быў такі загад. Я не выключаю таго, што яны шукаюць нават нейкія дробныя кручочкі… Радзівончык зьяўляецца маім памочнікам, як дэпутата Вярхоўнага Савету. Яны, магчыма, хочуць стварыць нейкае напружаньне, вывесьці людзей са станоу раўнавагі, а, магчыма, некага зламаць. Магчыма, разьлік на тое, што зломяць чалавека псыхалягічна, і ён будзе супрацоўнічаць з Гірэлем і з астатнімі,”

— зазначыў Анатоль Лябедзька.

Міхал Стэльмак, Менск

XS
SM
MD
LG