Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


Выканаўчая ўлада, прадчуваючы невялікую выбарчую актыўнасьць у нядзелю, праз сваю ідэалягічную вэртыкаль на прадпрыемствах фактычна прымушае рабочых і спэцыялістаў браць удзел у датэрміновым галасаваньні. Карэспандэнцыя з Гомелю

Учора на Заводзе ліцьця і нармаляў, які ўваходзіць у аб’яднаньне “Гомсельмаш”, начальнік адзьдзелу кадраў, яна ж намесьніца дырэктара ў справе інфармацыі Людміла Рохля, двойчы ў працоўны час зьбірала нараду на конт правядзеньня датэрміновага галасаваньня.

Да абеду йшла “апрацоўка” начальнікаў адьдзелаў і службаў заводу. А 15-й гадзіне Людміла Рохля зьбірала так званых інфарматараў цэхаў. Пасьля нарады інфарматары азадачылі рабочых і спэцыялістаў. Вось як расказала пра патрабаваньні намесьніка кіраўніка канструктарскага адзьдзелу Васіля Брынзы адна з супрацоўніц, якая не пажадала, каб яе прозьвішча прагучала ў эфіры:

(Голас: ) “Народ! Вы абавязаныя прагаласаваць усе да пятніцы, каб у пятніцу былі вынікі. Хто як хоча, але зьбірайцеся. Будзем усіх адпускаць з абеду, каб пайшлі і прагаласавалі. Для гэтага – паўдня адгулу”.

Пачуўшы такое патрабаваньне, работнікі пыталіся, што будзе, калі не паслухацца. На гэта спадар Брынза адказаў: “Таму не паздаровіцца. Да канцу году на зводзе павінныя скараціць тысячы чалавек”.

Зараз у адпаведнасьці з патрабаваньнямі ідэалягічнай вэртыкалі, у падраздзяленьнях заводу складаюцца сьпісы, каму й калі наведаць выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасаваньня.

Казімір Яноўскі, Гомель

XS
SM
MD
LG