Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Прэзыдэнт Радыё Свабода Томас Дайн назваў непрымальным нядаўні прысуд у справе журналіста Андрэя Бабіцкага. Прыводзім афіцыйную пазіцыю Радыё Свабода ў гэтай справе.

Нагадайма, што гарадзкі суд Махачкалы прызнаў карэспандэнта Андрэя Бабіцкага вінаватым у выкарыстаньні фальшывых дакумэнтаў і прысудзіў яго да штрафу на суму 300 даляраў, аднак вызваліў яго ад адказнасьці ў сувязі з амністыяй.

Прэзыдэнт Радыё Свабода Томас Дайн адразу заявіў у Маскве, што радыёстанцыя будзе працягваць дамагацца справядлівасьці ў справе Бабіцкага. Ягоны адвакат ужо ськіраваў апэляцыю ў Вярхоўны суду Дагестану, і ў выпадку неабходнасьці, судовае рашэньне будзе абскарджанае ў Вярхоўным судзе Расейскай Фэдэрацыі.

Летась у студзені Андрэй Бабіцкі быў арыштаваны ў Чачні ў часе ягонай службовай камандзіроўкі. Ягоныя ваенныя рэпартажы адтуль ацэньваліся як узважаныя ды аб’ектыўныя. Аднак, карэпандэнт Радыё Свабода быў абвінавачаны ў пасобніцтве чачэнскім незалежнікам. Было заяўлена, што яго перадалі чачэнцам у абмен на вызваленьне некалькіх расейкіх ваеннапалонных. Аднак, паводле словаў Бабіцкага, такога не было.

Пасьля 40 дзён утрыманьня журналіста ў вязьніцы, расейскія ўлады выпусьцілі яго ў Дагестане, выдаўшы яму падробны пашпарт. На падставе гэтагага дакумэнту Бабіцкі быў зноў затрыманы ў лютым па абвінавачваньні ў тым, што ён, нібыта, спрабаваў нелегальна выехаць з Дагестану.

Андрэй Бабіцкі заявіў у судзе, што ў яго не было выбару, паколькі азэрбайджанскі пашпарт яму далі ўзамен канфіскаваных асабістых дакумэнтаў. Аднак, пракурор не прыняў гэтага доваду пад увагу.

Яшчэ ў верасьні прэзыдэнт Радыё Свабода Томас Дайн заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што расейкія ўлады сфабрыкавалі справу Бабіцкага і што гэта ёсць парушэньнем правоў ня толькі яго асабіста, але правоў усіх, хто зацікаўлены ў атрыманьні праўдзівай ды аб’ектыўнай інфармацыі. Суд над Бабіцкім, паводле словаў Дайна, нагадвае ранейшыя крокі расеqкіх уладаў супраць свабоды слова.

Падрыхтаваў Віталь Тарас, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG