Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Адразу пасьля перадачы першага матэрыялу з Віцебску, на сувязь ізноў выйшаў наш карэспандэнт Алег Жукоўскі і паведаміў, што пасьля заканчэньня шэсьця і мітынгу былі затрыманыя сем сябраў БНФ, якія пасьля акцыі накіраваліся на цэнтральныя вуліцы гораду зьбіраць подпісы за байкот выбараў.

Літаральна калі я паклаў слухаўку, патэлефанавалі зь Віцебскай “Вясны” і сказалі, што затрыманьні ўсё ж адбыліся. Пасьля мітынгу група прадпрымальнікаў-сябраў Беларускага народнага фронту пайшлі на вуліцу Леніна зьбіраць подпісы за байкот з разгорнутым бел-чырвона-белам сьцягам. Іх затрымалі. Сем чалавек:

Прахарэнка Аляксандр
Гроць Сяргей
Волкаў Марат
Сьмірноў Сяргей
Доўгі Сяргей
Саўчанка Андрэй
Васенка Сяргей

Яны былі адвезеныя ў Кастрычніцкі РАУС, дзе іх асобы былі ўдакладненыя. На іх склалі рапарт. Канфіскавалі подпісы і сымболіку. Яны былі папярэджаныя і адпушчаныя праз гадзіну.

Алег Жукоўскі, Віцебск

XS
SM
MD
LG