Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ў Віцебску пікетавалі сацыял-дэмакраты. Спачатку, як заўжды па будзёных днях, а 12-й гадзіне правёў сваю акцыю сябра БСДГ спадар Алесь Мудрычэнка. Потым а палове на шостую распачалі свой пікет чальцы Віцебскай суполкі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Народная Грамада).

Як звычайна на акцыі гаворка пайшла пра зьбядненьне насельніцтва.

У скверы ля пляцу Леніна з падтрымкай сяброў іншых дэмакратычных партыяў сабралося каля 15 чалавек. На плякатах пад бел-чырвона-белымі сьцягамі можна было прачытаць: “Стоп Мілошавіч, стоп Лукашэнка!”, “Бацька, дзе абяцаны заробак у 100 даляраў?” Побач — плякаты супраць удзелу ў выбарах. Жанчын на пікет прыцягвала вялізная чырвоная ружа, падараваная сацыял-дэмакратамі зь Нямеччыны.

Раздаваліся спэцвыданьні “Рабочага” і “Нашай свабоды”, ва ўлётцы, што раздавалі, была вядомая цытата Аляксандра Лукашэнкі: “Не хадзіце на выбары, ўсё роўна падмануць” і запрашэньні на шэсьце 8-га кастрычніка.

Настрой людзей, якія падыходзілі да ўдзельнікаў акцыі, — сумны. Яны ўжо добра разумеюць, што гэтак жыць нельга і пытаюцца, як зьмяніць становішча. Адказаў на гэтае пытаньне выпадкова падыйшоўшы малады сантэхнік Ігар, які, дарэчы, падпісаўся за рэфэрэндум: “Вось каб выйсьці ўсім разам, як у Югаславіі!..”

Алег Жукоўскі, Віцебск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG