Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


У распаўсюджаным сёньня прэс-рэлізе Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША гаворыцца, што Злучаныя Штаты ня будуць накіроўваць сваіх назіральнікаў на выбары ў Беларусі і “не прызнаюць вынікі гэтых выбараў, якія не зьяўляюцца дэмакратычнымі”.

У прэсавым рэлізе паведамляецца аб сустрэчы ў панядзелак на гэтым тыдні намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Строўба Тэлбата з адным з лідэраў беларускай апазыцыі Андрэем Саньнікавым. “Абодва бакі пагадзіліся з тым, што існуе мала надзеі на тое, што гэтыя выбары будуць сапраўды свабоднымі, сумленнымі і празрыстымі” – гаворыцца ў заяве дзярждэпа. Тэлбат і Саньнікаў адзначылі, што “беларускія ўлады не дасягнулі прагрэсу ў выкананьні ўмоваў міжнароднай супольнасьці, неабходных для арганізацыі назіраньня за хадой выбараў”.

XS
SM
MD
LG