Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


Сёньня раніцай Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве краіны. Былі апраўленыя ў адстаўку дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі, дарадцы прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Віктар Шэйман, старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч і генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка.

Шэйман быў зьняты з фармулёўкай “у зьвязку зь пераходам на іншую працу”. Генэрал Шэйман звольнены з ваеннай службы ў запас. Аляксандар Лукашэнка прызначыў дзяржсакратром Рады бясьпекі былога віцэ-прэм’ера, міністра замежных справаў Урала Латыпава. Новым кіраўніком замежнапалітычнага ведамства краіны прызначаны Міхаіл Хвастоў, які раней зьяўляўся памочнікам Лукашэнкі ў пытаньнях міжнароднай палітыкі.

Вызвалены ад пасады кіраўнік беларускай спэцслужбы генэрал Уладзімер Мацкевіч. КГБ Беларусі ачоліў цяпер ужо былы начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Леанід Ерын.

Вызвалены ад пасады генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка.

Былы першы намесьнік міністра ўнутраных справаў генэрал Міхаіл Удовікаў прызначаны намесьнікам дзяржсакратара Рады бясьпекі. Былы намесьнік дзяржсакратара Валянцін Нікіцін прызнчаны намесьнікам старшыні КГБ Беларусі.

Ужо бліжэй да абеду стала вядома пра адстаўку міністра культуры Беларусі Сасноўскага з фармулёўкай “за незадавальняючае кіраўніцтва міністэрствам” і адстаўку намесьніка старшыні КГБ Генадзя Наркевіча.

XS
SM
MD
LG