Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Перастаноўкі ў вышэйшых эшэлёнах дзяржаўнага апарату Беларусі камэнтуе Сяргей Навумчык.

Сёньняшнія падзеі абвяргаюць прагнозы тых, хто лічыў, што з прыходам Пуціна Масква адмовілася ад прэтэнзіяў на Беларусь. Выглядае, ісьціна ў іншым: гэтыя прэтэнзіі пазбавіліся схалястычнасьці й набылі характар выверанай, паэтапнай акцыі.

Цягам апошняга часу ключавыя пасады ў апараце міністэрства абароны, КГБ, міністэрства ўнутраных справаў, у памежных войсках і ў мытні занялі этнічныя расейцы; некаторыя зь іх, паводле пэўных зьвестак, нават не пазбавіліся грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі.

Тое, што сёньня расейцы, прычым непасрэдна зьвязаныя з маскоўскімі спэцслужбамі, канчаткова ўзялі пад кантроль сілавыя ведамствы – яшчэ не азначае, што Масква пачынае працэс адсоўваньня Лукашэнкі ад улады. Але калі б Крэмль паставіў такую мэту – ён проста абавязаны быў бы прымусіць Лукашэнку зрабіць тое, што адбылося сёньня.

Пры такім варыянце падзеяў Лукашэнка губляе кантроль над ключавымі сілавымі ведамствамі і можа рыхтавацца да нейкага новага, зусім не камфортнага жыцьця. Праблема ў тым, што наступным крокам Масквы можа быць – ужо пры новым прэзыдэнце – пазбаўленьне Беларусі незалежнасьці.

Сяргей Навумчык, Прага

(Заўтрашняя перадача Сяргея Навумчыка «СС-2000. Спэцслужбы на мяжы стагодзьзяў” будзе цалкам прасьвечаная новым кадравым перастаноўкам у беларускіх спэцслужбах)

XS
SM
MD
LG