Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Нязвыклая цішыня і бязьлюднасьць панавалі сёньня і на кірмашах Баранавічаў. Мясцовы дробны бізнэс кансалідавана падтрымаў агульнакраёвы папераджальны страйк.

Акрамя тых праблемаў, якія існуюць сёньня ў прадпрымальнікаў Беларусі, мясцовая ўлада падкінула баранавіцкім чаўнакам і свае вынаходніцтвы. Так, у прыватнасьці, адпаведна са спэцыяльным рашэньнем гарадзкога выканаўчага камітэту, акрамя ўсіх іншых падаткаў і збораў, прадстаўнікі дробнага бізнэсу павінны яшчэ плаціць і дадатковы падатак на продаж імпартных тавараў. А гэта штомесяц – два мінімальныя заробкі.

Старшыня Свабоднага прафсаюзу Баранавічаў Сяргей Андрушчанка, кажа, што ў яго калегаў нават не было ваганьняў адносна таго, ці прымаць удзел у сёньняшнім страйку. Больш таго, актывістамі Свабоднага прафсаюзу пададзеная ў гарадзкі выканаўчы камітэт заяўка на мітынг пратэсту, які павінен адбыцца ў Баранавічах на наступным тыдні. Калі ўсе гэтыя акцыі ня зрушаць сытуацыю зь месца і ня зьменяць стаўленьне ўладаў да прадпрымальнікаў, як заявіў спадар Андрушчанка, ужо зь першага сьнежня можна чакаць бязтэрміновы страйк.

Дарэчы Івацэвіцкая суполка Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў, гэтаксама вырашыла далучыцца да сёньняшняй акцыі пратэсту.

Алесь Горбач, Баранавічы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG