Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Заява місіі ЗША ў Пастаяннай Радзе АБСЭ ў Вене ў справе парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.

На мінулым тыдні, 16-га лістапада, місія Злучаных Штатаў пры Пастаяннай Радзе АБСЭ ў Вене выступіла з адмысловай заявай ў справе парлямэнцкіх выбараў ў Беларусі. Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Оскар дэ Сота, у прыватнасьці, заявіў:

“Злучаныя Штаты пацьвярджаюць сваю пазыцыю і выказваюць поўную згоду з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, а таксама з Эўрапейскай “тройкай” ды зь іхнымі высновамі аб тым, што выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам што да свабодных і справядлівых выбараў. Злучаныя Штаты настойваюць на тым, каб Беларусь выканала свае абавязальніцтвы перад АБСЭ і абрала шлях да дэмакратыі. Беларусь павінна неадкладна пачаць рух у накірунку да міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і прыкласьці шлях да міжнароднага прызнаньня будучых прэзыдэнцкіх выбараў”.

XS
SM
MD
LG