Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Чарговы раз пракуратура адмовіла Беларускаму Гэльсынскаму камітэту ва ўзбуджэньні крымінальнае справы паводле фактаў парушэньняў пад час мінулых парлямэнцкіх выбараў...

Усяго Беларускі Гэльсынскі камітэт падаў у розныя ворганы пракуратуры Беларусі 7 заяваў з просьбаю спраўдзіць і ўзбудзіць крымінальныя справы паводле фактаў парушэньняў пад час мінулых выбараў. На дзьве заявы адказы ўжо ёсьць. І абодва адмоўныя. Першай пракуратура Ашмянскага раёну адмовілася разьбірацца з фактамі, сабранымі назіральнікамі ў гэтым раёне. Цяпер гэтым жа шляхам пайшлі і ў Менскай абласной пракуратуты.

Актывісты БГК сьцьвярджаюць, што сталі сьведкамі шматлікіх парушэньняў у Маладэчанскай выбарчай акрузе, але абласныя пракуроры не зьбіраюцца расьсьледаваць гэтую справу. Паведамляе выканаўчы дэрэктар БГК Алег Гулак.

(Гулак: ) “Паводле нашых падлікаў, выбары не адбыліся, яўка выбаршчыкаў была недзе 47 зь невялікім (адсоткаў). Афіцыйныя вынікі акруговая камісія выдала 50 зь нечым. Мы ставім пытаньне аб тым, што гэтыя парушэньні могуць сьведчыць аб наяўнасьці складу злачынства і прасілі пракуратуру ўзбудзіць крымінальную справу і правесьці неабходную праверку і потым сьледзтва. Нам адмовілі, мы атрымалі ліст, падпісаны пракурорам Менскай вобласьці сп. Сірашам, у якім напісана, што нам адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і пракуратурай не ўстаноўлена ніякіх парушэньняў.”

Паводле назіральнікаў БГК, яны не зьвярталі ўвагу на палітычны кірунак кандыдатаў. Роўная ўвага надавалася назіраньню як за працэсам галасаваньня, гэтак і за выкананьнем закону аб выбарах пад час агітацыі. Прыкладам, у маладэчанскай акрузе назіральнікі БГК зафіксавалі ня толькі несупадзеньні паміж дадзенымі пра колькасьць тых, хто прагаласаваў, але й шмат істотных парушэньняў з боку пераможцы ў выбарах — дэпутата Гаварушкіна, які ў перадвыбарчы пэрыяд карыстаўся неабмежаванай падтрымкаю мясцовай адміністрацыі.

Падобныя факты згадваюцца і ў заявах, што накіраваныя ў пракуратуры Магілеву, Салігорску, Менску. Аднак назіральнікі БГК ўжо пачалі сумнявацца, што й гэтыя парушэньні зацікавяць ворганы пракуратуры.

(Гулак: ) “Калі адны людзі кажуць, што гэтае чорнае, а іншыя, што гэта – белае, то ў любым выпадку нехта павінен падманваць. І мяне ў гэтай сытуацыі непакоіць тое, што пракуратура, падобна на тое, не зацікаўлена ва ўстанаўленьні ісьціны. Бо калі нашы назіральнікі, калі Беларускі Гэльсінскі камітэт займаецца, скажам, ілжывымі даносамі, і абвінавачвае ў тым, чаго не было, то, калі ласка, яны б маглі ўзбудзіць справу супраць нас. Але гэтага таксама ня зроблена”.

Казаў выканаўчы дырэктар БГК Алег Гулак. Ён паведаміў, што актывісты БГК распачалі працу над скаргамі на рашэньні Ашмянскай і Менскай абласной пракуратураў. Але, каб такія скаргі скласьці, ім патрэбна азнаёміцца з вынікамі пракурорскіх праверак. “Між тым, чыноўнікі ў пракуратурах пакуль не даюць нам такое магчымасьці”, — паведаміў Алег Гулак.

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG