Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ў Горадні працягваліся суды над удзельнікамі акцыі "Моладзь патрабуе пераменаў", якая адбылася 12 лістапада.

У першай палове дня былі зачытаныя прысуды для дзьвюх студэнтак, суды над якімі адбыліся яшчэ ўчора. Іна Мялешка атрымала толькі папярэджаньне, а Алена Машкала—20 мінімалак штрафу. Гэта былі прысуды судзьдзі Дзьмітрыя Дземчанкі – у пэўнай ступені лібэральнага ў параўнаньні з Сяргеем Ярашэвічам, які ўчора адразу пачаў з двух штрафаў па 30 мінімалак.

Сёньня сп-р Ярашэвіч пасьпеў разгледзець яшчэ тры справы. Вынікі такія. Беспрацоўная Натальля Капцевіч атрымала 20 мінімалак штрафу. Гэта – 72 тысячы рублёў. Наступнай была студэнтка Вольга Філіповіч. Ёй судзьдзя вынес толькі папярэджаньне, улічваючы, па яго словах, сардэчнае раскаяньне. Хаця раскаяньня не было, дзяўчына папросту прызнала, што ўдзельнічала ў пікеце. Яна трымала бяскрыўдны плякат з адным толькі словам: "Пераменаў".

Прадстаўнік Гэльсынскага камітэту Аляксандр Антанюк зьвярнуў увагу судзьдзі на канстытуцыйнае права грамадзянаў выказваць свае погляды і на тое, што Беларусь падпісала міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. “Калі судзіць за гэткі бяскрыўдны плякат, дык Беларусь будзе кепска выглядаць у наступным годзе, калі ёй давядзецца рабіць справаздачу аб стане з правамі чалавека ў краіне,” – зазначыў сп-р Антанюк. Гэты выступ мог станоўча паўплываць на рашэньне суда.

Аднак наступным прысудам зноў быў штраф. 25-гадовы Андрэй Мельнікаў, які трымаў сьцяг Маладой Грамады, павінен будзе сплаціць 20 мінімальных заробкаў штрафу.

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG