Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Наш карэспандэнт упершыню патрапіў ўзяць камэнтар да падзеяў на менскіх вуліцах “праваабаронцы” Яўгена Новікава, які вядомы сваёй прыхільнасьцю да ўлады.

Пасьля заканчэньня акцыі я спытаў Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, колькі ўсяго было затрыманых. “Мы налічылі каля ста,” – паведаміў сп. Бяляцкі, які а сёмай гадзіне стаяў ля ўваходу на станцыю мэтро “Акадэмія Навук” з боку кінатэатру “Кастрычнік”.

А літаральна за 20 мэтраў ад Алеся Бяляцкага быў Яўген Новікаў, які часта выступае на беларускім тэлебачаньні ды называе сябе праваабаронцам. Я ня мог не спытаць сп. Новікава , як ён ставіцца да затрыманьняў.

(Карэспандэнт: ) “Вы назіралі, што тут атрымалася?”

(Новікаў: ) “Не, у мяне спатканьне”.

(Карэспандэнт: ) “І вы ня бачылі, што тут робіцца?”

(Новікаў: ) “Нічога ня бачыў”.

(Карэспандэнт: ) “А даўно вы тут стаіцё?”

(Новікаў: ) “Ніякіх камэнтароў”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму?”

(Новікаў: ) “Канчаеццца на – у. Ніякіх камэнтароў”.

(Карэспандэнт: ) “Няўжо вы ня бачылі, як міліцыя хапала дэманстрантаў?”

(Новікаў: ) “Вы парушаеце законы журналісцкай этыкі. Ніякіх камэнтароў”.

(Карэспандэнт: ) “А як я буду перадаваць? Вы ж праваабаронца нібыта”.

(Новікаў: ) “Ніякіх камэнтароў. Ваша мэта – правакацыя, і толькі. Гэта даўно вядома. Пішаце? У гэтым і ёсьць ваша правакацыя, што я вам кажу “ніякіх камэнтароў, а вы гэта пішаце”.

(Карэспандэнт: ) “А вы ня бачылі затрыманьняў?”

(Новікаў: ) “Ня бачыў”.

(Карэспандэнт: ) “Усё нармальна?”

(Новікаў: ) “Ніякіх камэнтароў”.

(Карэспандэнт: ) “Дзякуй”.

Гэта быў “камэнтар” “праваабаронцы” Яўгена Новікава.

Праз гадзіну перадача “Рэзананс”, дзе часта выступае сп. Новікаў, пра сёньняшнія падзеі ў Беларусі не паведаміла нічога.

Юры Сьвірко, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG