Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ўранку жыхары Рэчыцы, што жывуць у мікрараёне заводу “Рытм”, са зьдзіўленьнем заўважылі: на пад’ёмным кране на новабудоўлі лунае бел-чырвона-белы сьцяг. Як ён там апынуўся — ніхто ня ведаў, бо яшчэ ўчора сьцягу на пад’ёмным кране не было.

Перамены рэчычане заўважылі й на гарадзкім рынку. Паўсюдна чырвонаю фарбаю напісаны шчымлівыя для кожнага беларуса словы: “Незалежнасць!”, “Жыве, Беларусь!”, “Пераменаў!” і “Стоп, Лука!”. Падобныя надпісы зьявіліся цягам мінулае ночы і ў іншых месцах Рэчыцы.

Заўважу, што да жанру графіці ў нашым рэгіёне зьвяртаюцца часьцей за ўсё маладыя людзі, калі яны ня згодныя зь існуючымі парадкамі, а ўлады не дазваляюць выказаць сваё стаўленьне да важных падзеяў шляхам публічных акцыяў.

Пацьверджаньнем таму зьяўляецца й суседні з Рэчыцаю Сьветлагорск. Актывісты мясцовага Маладога Фронту ў знак салідарнасьці зь менскімі арганізатарамі акцыі за перамены замаўлялі на сёньня пікет на тэму: “Моладзь — за альтэрнатыўную вайсковую службу, супраць усеагульнае вайсковае павіннасьці”. Гарадзкі выканкам не дазволіў маладым правесьці пікет, спаслаўшыся на тое, што ня вытрыманы тэрмін падачы замовы. Вайсковы камісар палкоўнік Кацуба пераконваў хлапцоў наогул адмовіцца ад ідэі згаданага пікету.

У выніку ў горадзе зьявіліся налепкі з надпісам “Моладзь патрабуе пераменаў!” і графіці — у падтрымку незалежнасьці краіны.

Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG