Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня, у гадавіну кастрычніцкага перавароту, у магілеўскім праваслаўным саборы Трох Сьвяціцеляў мясцовыя дэмакраты замовілі паніхіду па нявінна палеглых у гады ліхалецьця.

Праніхіду замовіла магілеўская гарадзкая арганізацыя БСДП (народная Грамада). Пасьля абвесткі на паседжаньні аб’яднаньня “Магілеўская альтэрнатыва” ініцыятыву падтрымалі і актывісты магілеўскай арганізацыі партыі БНФ.

Арганізатары паніхіды заўважылі, што яны шануюць памяць усіх продкаў бяз розьніцы, з якога боку яны загінулі, ці зь белага, ці з чырвонага. Сьвятары згадзіліся служыць паніхіду бясплатна, бо сярод палеглых нямала і вернікаў. Пад час паніхіды сьвятар неаднаразова называў тыя гады часамі бязбожнай улады. Ушаноўвалі і ахвяраў грамадзянскай вайны, і сталінскага ліхалецьця і ГУЛАГу.

Пра ахвяраў гадоў пасьля 1917 году згадвалася сёньня і ў касьцёле Сьвятога Станіслава.

Сёньня ж гарадзкая рада вэтэранай пры падтрымцы вэртыкалі правяла мітынг на плошчы Леніна. Гаварылі пра развал саюза, пра здраду вярхушкі КПСС, пра раскраданьне нацыянальнага багацьця “новымі беларусамі”, заклікалі аднавіць СССР, прапаноўвалі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх тых, хто давёў да старога жыцьця. Як у старыя часы чыталі па паперцы.

Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

XS
SM
MD
LG