Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Аб’яднанай Грамадзянскай партыі споўнілася пяць гадоў.

Партыя моцных і інтэлігентных людзей дэмакратычнага мысьленьня ладзіць сваё сьвята не як традыцыйную партыйную акцыю з прамовамі й банкетам, а як капусьнік для ўсіх, у духу “шасьцідзясятнікаў”. На вечарыне сярод іншага будзе прэзэнтаваная папулярная маскоўская тэлепраграма “ИТОГО” зь Віктарам Шандаровічам ды Ігарам Ірценьевым.

АГП паўстала ў выніку зьліцьця Грамадзянскай і Аб’яднанай дэмакратычнай партыяў. За гэты час АГП стала адной з самых уплывовых у палітычным жыцьці краіны сілаю. Сёньня паводле дадзеных незалежных сацыёлягаў за яе аддаюць галасы больш за 20 адсоткаў лідэраў грамадзкае думкі краіны.

У барацьбе з рэжымам партыя панесла цяжкія страты: ня стала Генадзя Карпенкі, зьніклі бязь вестак Юры Захаранка й Віктар Ганчар, за кратамі — Віктар Кудзінаў і Андрэй Клімаў. І яшчэ — сотні пацярпелых ад уладаў сяброў партыі.

Нашае радыё далучаецца да шматлікіх віншаваньняў, якія сёньня адрасуюцца Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

Ягор Маёрчык, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG