Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў Жодзіна прыняла заяву пратэсту супраць цкаваньня сваіх сяброў супрацоўнікамі УКГБ ды прыхільнікамі “РНЕ”.

Сёньня лідэр жодзінскай арганізацыі ТБМ Аляксей Лапіцкі накіраваў скаргу ў тутэйшую пракуратуру, у якой паведаміў пра апошнія факты перасьледу мясцовай управаю КГБ сяброў Таварыства Беларускае Мовы.

Так, на пачатку мінулага тыдня паводле заявы спадара Лапіцкага жодзінская міліцыя распачала расьсьледаваньне факту зьбіцьця 14-гадовага Алеся Лапіцкага пад час тутэйшага Маршу Свабоды-3 прыхільнікамі “РНЕ”. Пасьля гэтага, канстатуе Аляксей Лапіцкі, пачаліся тэлефанаваньні да яго асабіста ад нейкага Сяргея Маклака, сябра “БПСМ” і прыхільніка “РНЕ”. Апошні пагражаў расквітацца зь ім ды іншымі тэбээмаўцамі, калі толькі спадар Лапіцкі не забярэ назад заяву. Гэтыя пагрозы, дарэчы, Аляксей Лапіцкі зафіксаваў на дыктафонную стужку.

Ураньні мінулае пятніцы Сяргей Маклак разам зь іншымі асобамі затрымаў 16-гадовага Аляксея Падаляку, які распаўсюджваў газэту “Наша Свабода”. Затым па тэлефоне Маклак зьвязаўся з УКГБ, адкуль прыімчала аўтамашына начальніка ўправы спадара Пятровіча, каб адвезьці юнака на допыт.

Распавядае Аляксей Лапіцкі:

(Лапіцкі: ) “Вось гэты спадар Пятровіч на працягу гадзіны дапытваў непаўнагадовага юнака. Пры гэтым адмовіўся весьці патакол, пры гэтым запалохваў яго тым, што юнак будзе затрыманы на трое сутак з-за таго, што ў яго не аказалася пашпарту як быццам ў парушэньне нейкага пашпартнага рэжыму”.

У той жа дзень група прыхільнікаў “РНЕ” пад дзвярыма штаб-кватэры арганізацыі ТБМ падпаліла вялікі стос газэты “Рабочы”. Пажар удалося патушыць. Спадар Лапіцкі пасьпеў зьняць зламысьнікаў на відэастужку.

Алесь Мікалайчанка, Жодзіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG