Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Прэзыдэнт Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавал узнагародзіў мэдалём “За заслугі перад Айчынай” Пэтру Прахаскаву і Яраміра Шчэціну – аўтараў дакумэнтальнай кінастужкі “Ніхто не павінен нічога чуць”, прысьвечанай сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі.

Пэтра Прахаскава і Ярамір Шчэціна вядомыя шэрагам кінематаграфічных і публіцыстычных твораў, прысьвечаных тэме палітычных канфліктаў і парушэньняў правоў чалавека.

У адным з грамадзкіх цэнтраў Прагі адбылося ўшанаваньне ўзнагароджаных. Ад імя беларускай дыяспары ў Чэхіі іх прывітаў сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк.

Як паведаміў карэспандэнту “Свабоды” прэзыдэнт чэскага фонду “Чалавек у бядзе” Томаш Пояр, у бліжэйшы час будуць актывізаваныя кантакты паміж беларускімі апазыцыйнымі і чэскімі палітыкамі. У лістападзе Прагу наведаюць групы журналістаў, эканамістаў і юрыстаў, а ў сьнежні – кіраўнікі апазыцыйных дэмакратычных партыяў Беларусі.

Сяргей Навумчык, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG