Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Лівію пракамэнтаваў для нашага радыё кіраўнік цэнтру вывучэньня краінаў Паўночнай Афрыкі і Афрыканскага Рогу інстытуту Афрыкі расейскай Акадэміі навук Аляксандар Ткачэнка.

На пытаньне пра магчымы інтарэс Беларусі да эканамічнага супрацоўніцтва з Лівіяй спадар Ткачэнка адказаў наступнае:

(Ткачэнка: ) “Лівія – адна з буйных нафтаздабываючых краінаў, адзін з буйных нафтаэкспартэраў. Таму гэтая краіна мае дастаткова высокія даходы і можа прадастаўляць нафту сваім эканамічным партнэрам. Для Беларусі гэта магло б мець нейкую цікавасьць, але побач з Беларусьсю ёсьць Расея, якая можа прадастаўляць ёй і нафту, і газ у неабходных аб’ёмах. Іншая справа, што нафтавыя даходы Лівіі могуць быць сродкам у разьліках з Беларусьсю, якая зацікаўленая ў атрыманьні цьвёрдай валюты”.

Аляксандар Лукашэнка напярэдадні адлёту ў Трыпалі заявіў, што яго візыт будзе мець выключна эканамічны характар. Але цікавасьць да візыту прыцягваюць менавіта яго палітычныя асьпэкты. На іх зьвяртае ўвагу і наш суразмоўца з расейскага акадэмічнага інстытуту Афрыкі Аляксандар Ткачэнка.

(Ткачэнка: ) “Лівія доўгі час – амаль усе 90-я гады – знаходзілася ў пэўнай міжнароднай ізаляцыі, супраць яе дзейнічалі міжнародныя санкцыі. Яны былі зьвязаныя з абвінавачваньнямі двух грамадзянаў Лівіі ў арганізыцыі выбуху пасажырскага самалёту, які прывёў да вялікіх чалавечых ахвяраў. Ёсьць падставы сьцвярджаць, што гэтыя асобы належалі да лівійскіх спэцслужбаў. Справа была перададзеная ў міжнародны суд. У рэшце рэшт Лівія выдала гэтых грамадзянаў. Тут варта адзначыць, што гэта было пазытыўным крокам лівійскага кіраўніцтва. Міжнародныя кантакты – гэта карысныя крокі, якія мусяць у нашым неспакойным сьвеце ўносіць элемэнт стабільнасьці. Можна было б вітаць гэты візыт, калі б ня той чыньнік, што суд ня скончаны і абвінавачаньні ня зьнятыя. А паколькі абвінавачаньні зьвязаныя з тым, што падазроныя, як мяркуюць, – супрацоўнікі спэцслужбаў, гэта значыць – зьвязаныя з кіруючымі коламі Лівіі, то сур’ёзнасьць абвінавачаньня, калі яно будзе даказанае, будзе прадстаўляць цяперашні візыт Аляксандра Лукашэнкі крыху ў іншым сьвеце, чым звычайны візыт дзяржаўнага дзеяча. Такім чынам, палітычная атмасфэра – ня самая спрыяльная для візыту на такім высокім узроўні”.

Лічыць супрацоўнік інстытуту Афрыкі расейскай Акадэміі навук Аляксандар Ткачэнка.

Якімі могуць быць міжнародныя наступствы візыту беларускага лідэра ў Трыпалі, ці будзе гэта адным з тых “прарываў”, пра якія часта гавораць і беларускі МЗС, і сам Аляксандар Лукашэнка? На гэта расейскі адмысловец у справах Паўночнай Афрыкі Аляксандар Ткачэнка адказвае з пэўным песымізмам.

(Ткачэнка: ) “Лівія працяглы час разглядалася значнай часткаю міжнароднай супольнасьці як дзяржава-ізгой, і стаўленьне да Беларусі калі не супадае, то вельмі блізкае да гэтага ў тым, што тычыцца ацэнак унутрыпалітычнай сытуацыі. Таму міжволі ўзьнікаюць пытаньні, сумненьні, ці паслужыць такі візыт таму, што ад візытаў дзяржаўных дзеячоў чакаюць простыя людзі, палітыкі, значная частка міжнароднай супольнасьці”.

Гэта было меркаваньне кіраўніка цэнтру вывучэньня краінаў Паўночнай Афрыкі інстытуту Афрыкі расейскай акадэміі навук Аляксандра Ткачэнкі.

Юры Дракахруст, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG