Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Першамайскі суд Менску адклаў разгляд зыску тэлежурналіста Яраслава Беклямішчава да кіраўніцтва Дзяржаўнае тэлерадыёкампаніі ў аднаўленьні на працы.

Падставаю для пераносу стаў недахоп дакумэнтаў. Юрысконсульт тэлекампаніі, у прыватнасьці, не прынес у суд нават зьвесткі пра заробкі Беклямішчава.

Нагадаем: Яраслаў Беклямішчаў быў звольнены з працы пасьля выхаду ў эфір праграмы “Крок” з удзелам кінарэжысэра Юрыя Хашчавацкага 9 сакавіка. На наступны дзень ён быў звольнены – як яму паведамілі, за тое, што загадзя не папярэдзіў кіраўніцтва кампаніі пра асобаў, якія будуць удзельнічаць у перадачы.

Разгляд гэтае справы павінен адбыцца 14 чэрвеня.

Любоў Лунёва, Менск

XS
SM
MD
LG