Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Кіраўнік кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Ганс Георг Вік камэнтуе ліст Зянона Пазьняка.

(Вік: ) “Гэта няпраўда. Мы выказваліся ў абарону тых, хто быў зьбіты, незаконна арыштаваны, каго перасьледвалі. Мы выказваліся публічна ў падтрымку ўсіх гэтых асобаў. Мы абсалютна не адрозьніваем сп. Беленькага ад астатніх, якія пацярпелі пад час той дэманстрацыі. У прыватнасьці, тады быў арыштаваны і член групы АБСЭ.

Так што я лічу крытыку сп. Пазьняка неабгрунтаванай. Мы лічым, што Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ павінна была б падтрымліваць нашыя спробы дапамагчы Беларусі ў вельмі крытычны момант. Крытыка на адрас АБСЭ няслушная”.

Гутарыў

Аляксандар Лукашук

XS
SM
MD
LG