Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Вашынгтоне на запрашэньне Міжнароднай лігі правоў чалавека знаходзіцца прадстаўнічая арганізацыя беларускай дэмакратычнай апазіцыі, у складзе якой знаходзіцца старшыня адной з частак Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыі-97” Зміцер Бандарэнка, а таксама галоўны рэдактар газэты “Наша Свабода” – Павал Жук.

Фактычна ў дэлегацыі прадстаўленыя палітычныя партыі і грамадзянскія ініцыятывы і Вярхоўна Савет 13-га скліканьня, а таксама недзяржаўная прэса. Адпаведна складзеная праграма візыту. Дэлегацыя мае сустрэчы і на Капіталійскім узгорку, у структурах выканаўчай улады, у недзяржаўных арганізацыях, а таксама ў СМІ.

Пра асноўныя мэты візыту распавёў нашаму карэспандэнту ў Вашынгтоне Ірыне Курапаткінай Вінцук Вячорка.

(Вячорка: ) “Перадусім – умацаваць замежна-палітычны посьпех, які быў дасягнуты намі ў барацьбе за незалежнасьць і супраць рэжыму. Гэты посьпех праявіўся ў прыняцьці рэзалюцыі Кангрэсу. Мы хацелі б, каб тая палітычная лінія, якая была засьведчаная ў рэзалюцыі, а гэта значыць катэгарычныя патрабаваньні да рэжыму, дасягнуць дэмакратычных наробкаў для нармальных выбараў, і гэтае патрабаваньне да Расеі, спыніць падтрымку антыдэмакратычнага рэжыму, каб гэтыя палажэньні былі зрэалізаваныя таксама ў сэнацкіх дакумэнтах, у дзяржаўнай палітыцы Злучаных Штатаў і ў тых міжнародных структурах, ў АБСЭ, дзе Злучаныя Штаты маюць моцны голас”.

У панядзелак, прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі вялі сустрэчу ў Нацыянальнай Радзе Бясьпекі, а таксама ў апараце Гэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША. У часе сустрэчы прайшоў абмен думкамі пра сытуацыю ў Беларусі і пазыцыю міжнароднага супольніцтва, і прыватнасьці кангрэсу ЗША, у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і прапанаванага Лукашэнкам так званага грамадзкага дыялёгу.

(Лябедзька: ) “Была сёньня першая сустрэча ў межах камісіі Гэльсынскай, якая працуе непасрэдна з АБСЭ, і гэта наш стратэгічны інтарэс. Мы сёньня прамаўлялі пра тое, каб першы крок, які зрабіла Палата Прадстаўнікоў ён быў замацаваны і на ўзроўні Сэнату, каб гэта была пазыцыя Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі. Чакае нас саміт у Бухарэсьце, АБСЭ і вельмі многа ў рамках гэтай міжнароднай уплывовай парлямэнцкай структуры залежыць ад пазыцыі, якую займае дэлегацыя Злучаных Штатаў Амэрыкі. Мы сёньня прагаворвалі, і, я думаю, будзем непасрэдна на сустрэчах з сэнатарамі, кангрэсмэнамі прагаворваць мажлівасьць кансалідаванай пазыцыі, якую мы занялі ў Бухарэсьце. Наш інтарэс прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі, якая ўгрунтавалася б, ў пэўнай ступені, на тых прынцыповых пунктах, на якіх будуецца рэзалюцыя ў Палаце Прадстаўнікоў. Калі мы вырашаем гэтае пытаньне, то гэта азначае, што мы падцягваем міжнародную супольнасьць Эўропы і астатнія рэгіёны з пазыцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі ў адносінах да Беларусі. Гэта адпавядае нашым інтарэсам”.

Візыт беларускай дэлегацыі выклікае сур’ёзную зацікаўленасьць ў палітычных колах Вашынгтону. Дзярждэпартамэнт ЗША вельмі задаволены ўзроўнем і ходам візіту беларускай дэлегацыі. Сёньня дэлегацыя будзе прысутнічаць у часе кангрэсавых слуханьняў у расейскім пытаньні, а таксама мець сустрэчу ў дзяржаўным дэпартамэнце ЗША. Сэнатар Джэсі Гэлс, а таксама кангрэсмэн Сэм Вэдзінсан афіцыйна пацьвердзілі сваё жаданьне сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. У чацьвер пройдзе адмысловы сэмінар, прысьвечаны Беларусі, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі палітычных колаў Вашынгтону і дзяржаўных арганізацыяў і сродкаў масавай іфармацыі.

Візыт беларускай дэмакратыянай апазыцыі ў Вашынгтон завершыцца напрыканцы тыдня.

Ірына Курапаткіна, Вашынгтон

XS
SM
MD
LG