Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Пэрспэктывы мытнага саюзу і магчымыя вынікі менскае сустрэчы камэнтуе наш палітычны аглядальнік Валеры Карбалевіч.

(Карбалевіч: ) “Зараз, калі казаць пра лёс мытнага саюзу, дык можна сказаць, што ягоны лёс ня вельмі пэрспэктыўны, таму што ён быў створаны ў 1996 годзе дзеля палітычнай кан’юнктуры, для падтрымкі прэзыдэнта Ельцына пад час яго перадвыбарчай кампаніі.

І вось прайшло колькі гадоў, а нейкіх посьпехаў у разьвіцьці мытнага саюзу мы не назіраем. І можна сказаць, што мытны саюз, гэтак жа як і Савет калектыўнае бясьпекі СНД, як і само СНД, яны разьвіваюцца па адным і тым ж сцэнары. Гэта мёртванароджаныя дзеці, таму што інтэграцыя бедных – гэта малаэфектыўная справа, і мы можам сказаць, што інтэграцыя там ідзе пасьпяхова, дзе адбываецца пад’ём эканамічны, дзе разьвітыя эканомікі – у Эўропе, у Паўночнай Амэрыцы. А вось у Афрыцы інтэграцыя не адбываецца, вельмі слабая інтэграцыя на тэрыторыі СНД”.

(Бандарук: ) “Такім чынам, спадар Карбалевіч, Вы тлумачыце цяжкасьці з ажыцьцяўленьнем гэтай мытнай дамовы эканамічнымі праблемамі краінаў-удзельніцаў гэтага дагавору?”

(Карбалевіч: ) “Так, гэта ўнутраныя цяжкасьці, эканамічныя, але ёсьць тут і прычыны іншага кшталту. Тут прычыны неэфэктыўнасьці інтэграцыі і ў тым, што спрабуюць інтэгравацца краіны з рознымі цывілізацыямі, розным геапалітычным становішчам, з розным сацыяльным укладам. Калі, скажам, узяць Беларусь, то мы можам сказаць, што, скажам, сама СНД займае вельмі невялікую долю ў зьнешнегандлёвым абароце Беларусі. Скажам, на долю СНД прыпадае 63 адсоткі зьнешняга гандлю Беларусі, але 55,6 прыходзіцца і на Расею, а 5,5 на Украіну, і таму толькі 2% на ўсе астатнія краіны СНД, г.зн. для Беларусі інтэграцыя ў межах СНД, у межах мытнага саюзу – гэта абсалютна неактуальная праблема сёньня”.

(Бандарук: ) “Такім чынам, калі я добра разумею, Вы не прадбачыце ніякага посьпеху гэтай менскай сустрэчы, незважаючы на ўвесь нададзены ёй розгалас?”

(Карбалевіч: ) “Я думаю, што ўсё ж-такі і пэрспэктывы мытнага саюзу ня вельмі добрыя, ня вельмі эфэктыўныя па прычыне вось той, якой я сказаў. Я не выключаю, што Расея можа пайсьці на ўтварэньне зоны свабоднага гандлю. Гэта галоўнае пытаньне, якое, так сказаць, абмяркоўваецца ў Менску. Толькі па палітычных прычынах. Гэта для Расеі нявыгадна эканамічна, г. зн. эканамічны зьвяз, які не базуецца на эканамічнай выгадзе, ён ненатуральны, і ён ня будзе пэрспэктыўным. Вось якую выснову я хацеў бы зрабіць”.

Гутарыў

Кастусь Бандарук

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG