Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ў Горадні сябры Маладога Фронту і Маладзёвага антыфашыстоўскага цэнтру правялі антыфашыстоўскую акцыю. Адзін з удзельнікаў, Валеры Кісель, быў часова затрыманы міліцыяй.

Моладзь, каля 30 чалавек, зьявілася каля мясцовага Кургана славы, дзе ўлады праводзілі сьвята перамогі. Публіцы раздаваўся нумар гарадзенскага бюлетэня Маладога Форнту “Дзіда” з аглядам антыфашыстоўскае прэсы. Удзельнікі трымалі плякаты з надпісамі “Раздавім фашысцкую гадзіну!” ды іншымі. Зьявілася міліцыя ды забрала Валера Кісяля з транспарантам “Фашызм, камунізм, таталітарызм ня пройдзе”.

Паводле словаў аднаго з удзельнікаў, Андрэя Мялешкі, яны прастаялі пасьля гэтага яшчэ гадзіны паўтары, і ветэраны ставіліся да іхнага пікету нармальна.

Валера Кісяля пратрымалі некалькі гадзінаў, і, як паведамілі мне ў Кастрычніцкім РАУС гораду, пасьля прафіляктычнай гутаркі выпусьцілі.

Сяргей Астраўцоў, Горадня

XS
SM
MD
LG