Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 3 траўня)
Сеньня Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі пераважнай бальшынёй галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца парушэньні правоў чалавека у Беларусі.

409 з 435-х кангрэсмэнаў Палаты прагаласавлі за прыняцьце рэзалюцыі. Толькі двое выступілі супраць.

Паводле тэксту рэзалюцыі, кангрэсмэны ЗША асуджаюцць тое, што яны назывюць “працяглыя і сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека і адсутнасьць прагрэсу на шляху да дэмакратыі і ўлады закону ў Беларусі”.

Са 130 аўтараў рэзалюцыі асноўным зьяўляецца кангрэсмэн-дэмакрат паўночна-усходняга штату Канэтыкут Сэм Гэйдэнсан, бацька якога, як мы ўжо паведамлялі, нарадзіуся ў Беларусі.

Рэзалюцыя заклікае рэжым Аляксандра Лукашэнкі распачаць перамовы з прадстаўнікамі апазыцыі і аднавіць канстытуцыйныя правы беларускага народу.

Правесьці свабодныя і справядлівыя выбары, а таксама заклікае Расейскую Фэдэрацыю спыніць фінансавую падтрымку рэжыму.

Сярод іншых прапановаў рэзалюцыя № 304 заклікае, каб урад ЗША рабіў справаздачы Кангрэсу наконт стану правоў чалавека, дэмакратычнага працэсу, свабодных выбараў, незалежнасьці СМІ і эканамічнае лібэралізацыі ў Беларусі.

Рэзалюцыя асуджае падпісаньне саюзнай дамовы ў сьнежні 1999 году, як парушэньне сувэрэнітэту Беларусі і ставіць пад пытаньне легітымнасьць гэтай дамовы, паколькі Аляксандар Лукашэнка ня быў дэмакратычна абраным і таму ня мае паўнамоцтваў падпісваць падобныя дакумэнты.

Прынятая сёньня рэзалюцыя мае не абавязковы характар у тым сэнсе, што не нясе сілу закону. Такога тыпу рэзалюцыі выкарыстоўваюцца Палатай Прадстаўнікоу і Сэнатам Злучаных Штатаў, каб фармальна выказаць свой пункт гледжаньня.

Сёньня Сэм Гейдэнсан заявіў:

(Гейдэнсан: ) “Гэтая рэзалюцыя хутчэй за ўсё не накіраваная ў бок спадара Лукашэнкі, бо відавочна, што ён ня слухае ні сваіх грамадзянаў, якія перажылі найгоршыя эканамічныя цяжкасьці ў параўнаньні з жыхарамі былых савецкіх рэспублікаў. Ён ня слухае міжнароднай супольнасьці. Ягоная краіна сёньня зьяўляецца найбольш ізаляванай краінай былога СССР. Беларускі народ заслугоўвае лепшага. Беларусь – гэта адзінае месца, дзе нашыя эўрапэйскія саюзьнікі стаяць разам з намі ў апазыцыі да лукашэнкаўскага рэжыму. Мы не закончым гэтае барацьбы, пакуль лепшыя людзі Беларусі не атрымаюць шанцу на свабоду і лепшае жыцьцё”.

(Тэкст рэзалюцыі, а таксама інтэрвію з ініцыятарам яе прыняцьця, кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам ды іншыя прынагадныя матэрыялы чытайце ў адмысловым разьдзеле “Рэзалюцыя Кангрэсу ЗША” у разьдзеле “Што новага” на галоўнай старонцы сайту)

XS
SM
MD
LG