Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Па кім звоніць звон?
Прынятая рэзалюцыя – самы моцны дакумэнт афіцыйнага асуджэньня рэжыму Аялксандра Лукашэнкі, які калі-небудзь зыходзіў са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Камэнтар Аляксандра Лукашука.

Закранутыя ўсе базісныя пункты, на якіх трымаецца беларуская ўлада: Аляксандар Лукашэнка адназначна называецца нелегітымным прэзыдэнтам, чые паўнамоцтвы скончыліся амаль год таму. Гаворка вядзецца пра ўзурпацыю ўлады. Апроч жорсткай крытыкі стану правоў чалавека, кангрэсавая рэзалюцыя факусуе ўвагу на ролі Расеі ва ўтрыманьні рэжыму Лукашэнкі і на стратэгічнай каштоўнасьці незалежнасьці Беларусі. Адміністрацыя ЗША заклікаецца да канкрэтных крокаў дзеля зьмены сытуацыі.

Адметнасьць гэтай рэзалюцыі палягае яшчэ і ў часе, калі яна прынятая. Палітычная Амэрыка жыве будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Той жа Сэм Гейдэнсан, зь якім мы сустаркаліся пару тыдняў таму, заклапочаны кагрэсавымі выбарамі – ў выпадку перамогі дэмакратаў ён становіцца старшынём Камісіі міжнародных справаў Палаты Прадстаўнікоў. Для яго асабіста гэта будзе вяршыняй 20-гадовай працы ў Кангрэсе.

Досьвед папярэдніх выбарчых кампаніяў сьведчыць, што ў год прэзыдэнцкіх выбараў кангрэсмэны – прадстаўнікі Дэмакртычнай і Рэспубліканскай партыяў – дзейнічаюць, як правіла, паасобку. Пастановы, рэзалюцыі прымаюцца пераважна паводле партыйнага падзелу – такім чынам вырашаюцца тактычныя задачы выбарчага году. За рэзалюцыю ў справах Беларусі прагаласавала больш за 90% кангрэсмэнаў. Для параўнаньня – патрабуецца дзьве траціны галасоў дзеля ўхвалы абвешчаньня вайны альбо заключэньня важных міжнародных пагадненьняў.

Адзінства дэмакратаў і рэспубліканцаў у дачыненьні да рэжыму ў Беларусі паказвае, наколькі адыёзнай фігурай зьяўляецца Лукашэнка, наколькі адзінадушная амэрыканская палітычная эліта, калі справа вядзецца пра ключавыя для дэмакратыі каштоўнасьці.

Учора пад час сустрэчы з прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны нелегітымны кіраўнік Беларусі скардзіўся на прэсынг з боку Захаду і біў у сымбалічны звон.

Сёньня стала лепш чуваць, па кім ён званіў.

Аляксандар Лукашук

(Тэкст рэзалюцыі, а таксама інтэрвію з ініцыятарам яе прыняцьця, кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам ды іншыя прынагадныя матэрыялы чытайце ў адмысловым разьдзеле “Рэзалюцыя Кангрэсу ЗША” у разьдзеле “Што новага” на галоўнай старонцы сайту)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG