Выйшаў чарговы нумар газеты “Рабочы”.
На першай старонцы нумара зьмешчаны матэрыял “…са смуткам напалову”,
які прысьвечаны 55-годзьдзю заканчэньня самай страшнай вайны,
“Чарнобыльскі Шлях-2000 быў мірны”. Але і зараз мы не разыходзімся па
хатах – акцыі будуць праходзіць яшчэ 9 і 14 мая. Тым больш, што ўжо цяпер
трэба рыхтавацца да восеньскага пэрыяду палітычнай і вулічнай актыўнасьці,
выйграўшы палітычную і вулічную Вясну-2000. Агляды правядзеньня Чарнобыльскага
Шляху-2000 і Першамая на Беларусі на другой старонцы нумара.
Чарговы выпуск тэматычнай паласы “Здароўе” – на пятай паласе газеты.
“Хачу ў гастрабайтары!” Гастрабайтар – рабочы-імігрант. Праз 55 год
унукі пераможцаў усё часьцей наймаюцца на працу да ўнукаў пераможаных.
“А як жа патрыятызм?” – пытаюць у іх. “Гэта высокія словы. Аб якім патрыятызме
можа ісьці размова, калі ты бачыш, што ў сваёй краіне абсалютна нікому
не патрэбны!” Матэрыял чытайце на шостай старонцы.
“Бляск і жабрацтва “германскага рыўка”. І вось такі чалавек зьяўляецца.
Ён абяцае “запусьціць заводы”, усіх накарміць, пакараць крыўдзіцеляў, аднавіць
прыніжаную нацыянальную годнасць. Калісьці Аляксандар Лукашэнка разважаў
аб тым, што ня толькі дрэннае зьвязана ў гісторыі Германіі з Адольфам Гітлерам.
“Германскі рывок” трыдцатых гадоў стаў тэмай размовы карэспандэнта “Рабочага”
з эканамістам, вядучым экспэртам аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, намесьнікма
старшыні Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Яраславам Раманчуком.
Нагадваем, што падпісны індэкс газеты “Рабочы” – 63437. Падпісацца магчыма
ў аддзяленьнях сувязі – і, увага! – у пяцідзесяці кіёсках Белсаюздруку
горада Менска з дастаўкай у любы кіёск сталіцы. Шукайце падпісную аб’яву
на кіёсках. А таксама вы маеце магчымасьць падпісацца праз структурныя
падразьдзяленьні свабодных прафсаюзаў.
Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй
Самае папулярнае
1