Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Упершыню за час “Гарачай вясны-2000” у Магілеве міліцыянты так жорстка абыйшліся з журналістам. Зь Ігарам Ірхам, якія падае падрабязнасьці ўчорашняга свайго затрыманьня, гутарыць Аляксандар Сердзюкоў.

(Сердзюкоў: ) “Ігар, з чаго пачынаўся гэты інцыдэнт, распавядзіце, калі ласка”.

(Ірха: ) “Інцыдэнт распачаўся вельмі нечакана. Я рабіў сваю справу, я рабіў фотаздымкі натоўпу на Цэнтральнай плошчы, дзе адбываўся мітынг. У адзін здымак патрапіў міліцыянт, і калі ён заўважыў, што я раблю фотаздымкі, кінуўся да мяне і пачаўся інцыдэнт. Мне пачалі круціць рукі, нанесьлі пашкоджаньні мне і маёй фотакамеры”.

(Сердзюкоў: ) “А пасьля?”

(Ірха: ) “Я быў затрыманы, мяне пагрузілі ў варанок, і тут падыйшла мая жонка Марына, яна таксама супрацоўніца нашай газэты, і нас абодвух даставілі ў Цэнтральны РАУС. Адтуль праз паўгадзіны мяне адпусьцілі. Як адпусьцілі, я казаў, што ня трэба мяне адпускаць, я зьвярнуўся із заявай і тут мяне затрымалі паўторна. Пратрымалі яшчэ 3 гадзіны”.

(Сердзюкоў: ) “Ігар, чым, на Вашую думку, абумоўлена абвінавачваньне адразу пасьля Вашага другога прыходу ў пастарунак?”

(Ірха: ) “Я запатрабаваў накіраваньня на экспэртызу і тут пачалося – выклікалі таго міліцыянта, які мяне затрымліваў, быў складзены пратакол, я адмовіўся ставіць свой подпіс пад ім, і мне не прыходзіла ні позвы, нічога. Мы былі на экспэртызе, зьнялі пашкоджаньні, цяпер чакаем адказу”.

Гутарыў

Аляксандар Сердзюкоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG