Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня а 16-й гадзіне работнікі Магілеўскага аўтамабільнага заводу выставілі ля будынку адміністрацыі прадпрыемства пікет. Усьлед за работнікамі заводу “Зэніт” яны адстойваюць правы мясцовых арганізацыяў Свабоднага прафсаюзу на рэгістрацыю.

Пакуль пікетчыкі стаялі з плякатамі і раздавалі людзям улёткі, некалькі рабочых зрэзалі замок з офісу Свабоднага прафсаюзу і занесьлі яго ў габінэт дырэктара, якога на працоўным месцы не знайшлі.

Зараз арганізацыя рыхтуе дакумэнты на ўзбуджэньне крымінальнай справы ў адносінах да дырэктара аўтазаводу за парушэньне закону аб прафсаюзах.

Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

XS
SM
MD
LG