Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 26 сакавіка)
Рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў у Дзень Волі ў Менску шакавалі ўвесь сьвет, а перадусім, яны ўразілі тых беларусаў, якія ніколі не гублялі надзеі адносна лёсу Бацькаўшчыны. Гаворыць Прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла.

Нелегальны рэжым Лукашэнкі прадаўжае гвалтоўна зьдзеквацца над беларускім народам.

Мяне, як жанчыну, асабліва ўразілі брутальныя адносіны да жанчынаў. Чула праз радыё голас старэйшай жанчыны, якую міліцыянты білі дубінкамі па галаве. Такога проста ня чула нідзе ў сьвеце.

Страшэнна сумна і сорамна, што якраз у Беларусі адбываецца такі гвалт над годнасьцю чалавека.

Думкамі і сэрцам я з вамі, дарагія суродзічы. Хочу каб вы ведалі, што так, як уражаная я ўчарашнімі падзеямі, уражаны ўвесь сьвет. Нездарма вы пацярпелі. Дзякуючы вашай мужнасьці сёньня, вашаму змаганьню, вашай вытрываласьці, я моцна веру, што сыны і дочкі вашыя ўжо ня будуць перажываць такога варварства, ужо будуць жыць у нашай вольнай Бацькаўшчыне, якая будзе шанаваць іх; у Бацькаўшчыне, дзе ня будзе месца на гвалт і зьдзек над сваім народам.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвіла, Прэзыдэнт Рады БНР

Прага, 26 сакавіка 2000 г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG