Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Рэакцыя на сыботнія падзеі ў Беларусі намесьніка старшыні камісіі замежных справаў Сойму Польшчы Лонгіна Пастусяка.

(Пастусяк: ) “Палітычная сыстэма, якая пануе ў Беларусі, не спрыяе разьвіцьцю адносінаў паміж нашымі краінамі.

Гэта – антыдэмакрытычны рэжым. Лукашэнка не талеруе апазыцыі, і я, як прадстаўнік польскага парлямэнту, хачу падкрэсьліць, што мы не падтрымліваем адносінаў з тым парлямэнтам, які Лукашэнка сам сябе выбраў і прызначыў. Польскі парлямэнт мае адносіны толькі з беларускім Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня, з тым, які быў разагнаны Лукашэнкам.

Перад Беларусьсю стаяць вельмі складаныя праблемы. Ня толькі эканамічныя, але і палітычныя, праблемы ў галіне правоў чалавека. Вось чаму тут з кожным днём узмацняюцца пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі. А беларускі ўрад замест таго, каб вырашаць гэтыя складаныя праблемы, канцэнтруе свае высілкі на рэпрэсіях супраць дэманстрантаў.

Лукашэка выразна ігнаруе ўсясьветную грамадзкую думку.
Лукашэнка выступае супраць паглыбленьня нацыянальнай сьвядомасьці беларускага народу. Ён абмяжоўвае разьвіцьцё беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі, беларускага школьніцтва. Её выступае за расейскамоўныя сродкі інфармацыі”.

Гутарыў

Мікола Іваноў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG