Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Суд Фрунзэнскага раёну Менску меўся сёньня разглядаць справу пра канфіскацыю хатняе маёмасьці былога старшыні Ашчаднага банку Ўладзімера Хілько. Ягоная сям’я спрабуе аспрэчыць гэты намер уладаў.

Ініцыятарамі судовага разгляду справы пра канфіскацыю хатняе маёмасьці банкіра, якога суд летась забавязаў вярнуць дзяржаве 3 мільёны даляраў, стала ягоная сям’я.

Гаворыць жонка Ўладзімера Хілько Зінаіда: “Паколькі судовыя выканаўцы мяркуюць спусташыць кватэру Хілько, жонка, зяць і нявестка экс-старшыні “Ашчаднага” банку вырашылі праз суд бараніць свае маёмасныя інтарэсы”.

Відавочна, што судовы працэс павінен праходзіць з удзелам самога банкіра. Уладзімер Хілько на працэс зьявіўся, аднак судзьдзя Натальля Бабкіна мусіла разгляд адкласьці. Рэч у тым, што некалькі тыдняў таму Хілько другі раз была зробленая апэрацыя на сэрцы і зараз ён праходзіць рэабілітацыю.

Вось што пра гэта паведаміў сам спадар Хілько: “Увогуле пасьляапэрацыйны стан здавальняючы, але нагрузкі, якія былі мне рэкамэндаваныя напачатку, я не магу вытрымліваць. Можа ўзьнікнуць правакацыя інфаркту і яшчэ адзін інфаркт”, – патлумачыў Уладзімер Хілько.

Між тым, экс-старшыня “Ашчаднага” банку зараз марыць пра вяртаньне да актыўнай навуковай і грамадзкай дзейнасьці. У прыватнасьці, ён зьбіраецца заняцца паляпшэньнем арганізацыі лячэбнай сыстэмы ў беларускіх турмах.

“Пры сустрэчы з прадстаўнікамі АБСЭ яны мне прапанавалі самі, каб я заняўся гэтым пытаньнем. Таму што пасьля 16-месячнага знаходжаньня там я ведаю, якія цяжкасьці ёсьць зараз у лячэбнай сыстэме папраўчых установаў. Я даў станоўчы адказ. Таму зараз рыхтую прапановы ў арганізацыі гэтага пытаньня дзеля таго, каб можна было пры ўдзеле міжнародных фондаў (такіх як “Міжнародная амністыя” ды іншых) змабілізаваць сродкі, каб скіраваць іх на разьвіцьцё мэдычнага абслугоўваньня асобаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні”, – сказаў Уладзімер Хілько.

Міхал Стэльмак, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG